Васіль Рагуля

беларускі грамадзка-палітычны дзяяч

Васіль Цімафеевіч Рагуля (16 ліпеня 1879, в. Ачукевічы, Наваградзкі павет — 16 чэрвеня 1955, Нью-Ёрк), беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол польскага сойму ў 1922 годзе і сэнатар польскага сойму 1928 году. Калябарант.

Васіль Рагуля
лац. Vasil Rahula
Бурмістар Зьдзецелу
? — 1944
Прэзыдэнт: Радаслаў Астроўскі
Сэнатар Польшчы
1928 — ?
Пасол Польшчы
1922 — 1927
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 (28) ліпеня 1879
Памёр: 16 чэрвеня 1955(1955-06-16) (75 гадоў) або 1955
Партыя:
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагуля.

Біяграфія

рэдагаваць

У 1898 годзе скончыў школу ў Маладэчне. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут у 1900 годе, працаваў настаўнікам. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. Удзельнік 1-га Усебеларускага кангрэсу. У 1922 годзе абраны дэпутатам у польскі сойм ад Блёку нацыянальных меншасьцяў, у 1928 годзе ад таго ж блёку — у сэнат. Уваходзіў у Беларускі пасольскі клюб. Арыштоўваўся польскімі ўладамі.

У 1930-х працаваў на сялянскай гаспадарцы. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР — 20 чэрвеня 1941 году арыштаваны савецкімі органамі дзяржбясьпекі, з пачаткам ВАВ уцёк з турмы.

Файл:2 Belaruski Kangres.jpg
Другі Ўсебеларускі кангрэс. Радаслаў Астроўскі на трыбуне падчас справаздачы. На пярэднім пляне — Фабіян Ярэміч, за ім — Васіль Рагуля.

Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Зьдзецелу. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэсу.

Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі.

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • РАГУЛЯ Васіль Цімафеевіч // «Адраджэнцы Беларусі», выданьне культурна-асьветнага клюбу «Спадчына», прысьвечанае 90-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.