Мары́я-дэль-Піла́р Куэ́ста-Ако́ста, больш вядомая пад артыстычным псэўданімам як А́на Бэле́н (па-гішпанску: María del Pilar Cuesta Acosta альбо Ana Belén; 27 траўня 1951, Мадрыд) — гішпанская сьпявачка й акторка. Пачала гуляць у тэатры і кіно ў сярэдзіне 1960-х. У 1972 годзе пачала кар’еру сьпявачкі, выпусьціла шэраг пасьпяховых альбомаў. У 1998 годзе выпусьціла два альбомы «Lorquiana» да стагодзьдзя з дня народзінаў Фэдэрыка Гарсія-Лёркі зь песьнямі на ягоныя вершы.

Ана Бэлен
Ana Belén
Імя пры нараджэньні Марыя-дэль-Пілар Куэста-Акоста
Род дзейнасьці сьпявачка й акторка
Дата нараджэньня 27 траўня 1951 (73 гады)
Месца нараджэньня Мадрыд, Гішпанія
Занятак акторка, сьпявачка, тэатральная акторка, кінаакторка, кінарэжысэрка
Псэўданімы Ana Belén
Сябра ў Academia de las Artes Escénicas de España[d]
Жанры поп-рок
Дзеці Марына Сан Хасэ[d]
Узнагароды
Сайт Афіцыйная старонка (гішп.)

Вонкавыя спаслыкі

рэдагаваць

  Ана Бэленсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Ана Бэлен (анг.) на сайце IMDb