Раба́т (па-арабску: الرباط‎) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока, разьмяшчаецца на захадзе краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Бу Рагах. Насельніцтва аглямэрацыі налічвае 1,7 млн чалавек.

Рабат
Рабат
Першыя згадкі: 1150
Краіна: Марока
Рэгіён: Рабат-Сале-Зэмур-Заер
Мэр: Амар Эль-Бахраўі
Плошча: 1088,77 км²
Вышыня: 75 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 627 000 чал.
шчыльнасьць: 575,88 чал./км²
Тэлефонны код: 537
Паштовы індэкс: 10000–10220
Геаграфічныя каардынаты: 34°1′31″ пн. ш. 6°50′10″ з. д. / 34.02528° пн. ш. 6.83611° з. д. / 34.02528; -6.83611Каардынаты: 34°1′31″ пн. ш. 6°50′10″ з. д. / 34.02528° пн. ш. 6.83611° з. д. / 34.02528; -6.83611
Рабат на мапе Марока
Рабат
Рабат
Рабат
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Горад зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам (разьвіцьцё атрымалі хімічная, металюргічная, харчовая, лёгкая прамысловасьці), грае значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны. Зьяўляецца турыстычным цэнтрам Марока. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт.

Гісторыя

рэдагаваць

Горад быў заснаваны ў 1150 годзе султанам Абд аль-Муніна з дынастыі Альмахадаў, недалёка ад старажытнага рымскага ўмацаваньня Сала Калёнія. Гэта быў фарпост для падрыхтоўкі арабскага нападзеньня на Ібэрыйскі паўвостраў. У пачатку XVII стагодзьдзя горад прыняў мусульманаў, якія былі выгнаны з Гішпаніі яе хрысьціянскімі ўладарамі.

Каля сотні гадоў Рабат быў цэнтрам пірацтва ў заходняй частцы Міжземнага мора. У 1911 годзе горад быў акупаваны французамі. З 1912 году горад стаў сталіцай Марока, францускага пратэктарату. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Марока ў 1953 годзе Рабат стаў яго сталіцай.