Гедзімін (імя)
Ґедзімін, Ґедымін (Гідзімін, Гідмін, Кедзімен, Кедмін, Кідмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гедзімін лац. Giedzimin / Hiedzimin | |
Giddemin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Giddo + Minno |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гідзімін, Гідмін, Кедзімен, Кедмін, Кідмін |
Зьвязаныя імёны | Mengede |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гедзімін» |
Паходжаньне
рэдагавацьГідземін (адзначаецца пад 718 годам у форме Diddeminum[1], дзе першую літару трэба чытаць як G[2][a]) — імя германскага паходжаньня[2][4]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[5] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[6], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[7], minthi 'памяць'[8]. Такім парадкам, імя Гедзімін азначае «пыхлівы думкамі»[9]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Mengede(de) (нямецкая шляхта з Вэстфаліі)[b].
Адпаведнасьць імя Гедзімін старажытнаму германскаму імю Diddeminum — як і правільнае прачытаньне першай літары гэтага імя — сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2][4][11].
Тым часам адна зь першых спробаў растлумачыць імя Гедзімін належыць лінгвісту Ўладзіславу Юргевічу. У сваёй працы, апублікаванай у 1883 годзе, ён падаваў формы Гедзіман, Едзіман і Едзімей і выводзіў Гедзіміна зь Віндзем’яна, а таксама абгрунтоўваў рускі характар імя наяўнасьцю старажытнага сяла Едзімонава[c] (пачатковая назва — Едзімінава[12]) каля Цьверы[13][d]. На повязь імя Гедзімін і тапоніму Едзімінава таксама зьвяртае ўвагу гісторык Анатоль Астапенка, які прытрымліваецца вэрсіі іх славянскага пахожаньня[16].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе пэўных славянскіх адпаведнікаў не адкідае магчымасьці славянскага паходжаньня імя Гедзімін[17]. Разам з тым, ён адзначае, што германскі корань gede- (god-, gode-) паходзіў ад тэрміна god (gud) 'Бог' — і ўжываўся ў значэньні 'добры, прыязны', тым часам германскае magin (megin) азначае 'сіла, улада, энэргія'. Адсюль, імя Гедзімін значыла, відаць, «Добры валадар»[18]. Таксама дасьледнік падае іншае тлумачэньня другой часткі ад старагерманскага minne 'любоў, каханьне'. У такім разе імя Гедзімін магло азначаць «Дабралюб»[18]. Аналягічныя тлумачэньні прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў[19].
З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Гедзімін[e] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[24].
У Прусіі адзначалася імя Gitmeyne[25].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedeminne (1322 год[26], 25 студзеня 1323 году[27], 26 траўня 1323 году[28][29][30], 2 кастрычніка 1323 году[31]); Gedemynde (29 лістапада 1322 год)[32]; Любартъ Кгедиминовичь (8 сьнежня 1322 году)[33]; Gedemini (31 жніўня 1324 году)[34]; Godeminnus (2 чэрвеня 1325 году)[35]; Кедименъ (1330—1359 гады)[36]; Ghodemi(n)ne (1 лістапада 1338 году)[37]; Ghedemynne (1 лістапада 1338—1341 гады)[38]; князя великого Михаіла Кедиминовича (1340-я або 1350-я гады[39])[40]; братъ Гедиминовъ, князя Литовъского, Воини Полотскыи князь[41], великого князя Литовскаго Гедемина[42] (Наўгародзкі першы летапіс); Гедименъ (Сафійскі першы летапіс)[43]; Кгедмин (1440—1449 гады)[44]; Кгедъминъ (3 верасьня 1491 году)[45]; Gidymin (Хроніка Быхаўца)[46]; князь велики Литовьскій Олгердъ Гедимановичъ[47], Гедименъ[48], Гедиманъ[49] (Ніканаўскі летапіс); людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Нарку Кгидминовичу (люты 1510 году)[50]; Кгедминъ Кгедкговдовичъ[51], Кгедмин[52], Янъ Кгедминовичъ[53], Кгедминъ Кантримович[54] (1528 год); Януш Кедминович… Римел Кедминович… Кгедмин Якович… Можуна Кгедминович… Павел Кгедминович… Кгедмин Мацкович… Кедмин Мижейкович… Ян Кедминович… Кгедмин Юревич… Петр Кгедминович… Ян Кгедминович… Якуб Кгедминович… Стас Кгедминович (1537—1538 гады)[55]; уфондовано от князя Иоана Кгидиминовича (3 сьнежня 1559 году)[56]; Янъ Кгедминовичъ (1567 год)[57]; Gidzimin Witennowic (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі)[58]; Jan Giedmin (17 жніўня 1655 году[59], 20 кастрычніка 1655 году[60]); Kazimierz Giedmin (20 кастрычніка 1655 году)[61]; Kidmin (1671—1681 гады)[62]; Pani Anna Wojciechowa Gidminowa (1690 год)[63][f].
Формы
рэдагавацьУ сучаснай беларускай гістарычнай літаратуры ўжываюцца формы Гедзімін[65][66][18][67][68][69] і Гедымін. Беларускі мовазнаўца Ігар Капылоў прыводзіць наступныя варыянты імя: Гедиминъ, Гедименъ, Гедиманъ, Едеминъ, Кедмин, Скиндимин, Гердимин, Gеdіmіnnе, Ghоdеmіnnе, Gоdеmіnnus[65]. У пісьмовых крыніцах сустракаюцца варыянты Кгидимин, Кгедимин, Скиндимин, Jedimin, Giedimont[68]. У Хроніцы Быхаўца ўжываецца форма Giedymin, дзе аднак «y» чытаецца як «і». Гісторык Мікола Ермаловіч зьвяртае ўвагу на тое, што ўва ўсіх крыніцах гук «д» вымаўляецца як мяккі, таму ў сучаснай беларускай мове гэтае імя мусіць пісацца ў форме «Гедзімін»[70].
На думку мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, форма Гедымін (польск. Giedymin) узьнікла пад уплывам польскай мовы. Сваё меркаваньне ён абгрунтоўвае напісаньнем імя ў гістарычных крыніцах, а таксама тым, што балтыйскія мяккія [d’, t’] па-беларуску перадаюцца празь дзь, ць. Гэта даводзяць агульныя словы (дзірван) і мноства беларускіх назваў меркавана балтыйскага паходжаньня (Гедзевічы, Дзітва, Дзірмуны, Жодзішкі, Гадуцішкі, Гудзішкі, Відзішкі, Юрацішкі ды іншыя) і сучаснае беларускае прозьвішча Гедзімін. Тым часам польскія напісаньні беларускіх імёнаў часта не перадаюць дзеканьня-цеканьня (Witebsk, Derewno) і ўтварыліся праз тое, што польскі пісар перадаваў кірылічныя напісаньні палітарна. Апроч таго, зь імёнамі вялікіх князёў існуе беларуска-польская заканамернасьць: Трайдзень — Trojden, Будзівід і Будзікід — Butywid і Butygejd, Віцень — Witenes, Таўцівіл — Towtywił (апроч таго, імёны Радзівіл, Эрдзівіл перш мелі ў польскай напісаньне Radywił, Erdywił). Цьвёрдасьць у антрапоніме «Гедымін» выразна пярэчыць гэтай сыстэмнай рысе[71].
Тым часам гісторык Аляксандар Краўцэвіч падтрымлівае форму «Гедымін». Ён прызнае, што з пункту гледжаньня мовазнаўства Вінцук Вячорка мае рацыю. Аднак паводле Аляксандра Краўцэвіча, у Беларусі склалася практыка ўжываньня формы «Гедымін». У якасьці прыкладу ён прыводзіць «Нарысы гісторыі Беларусі» (Частка 1. Менск, 1994), шасьцітомная «Гісторыя Беларусі» (Т. 2. Менск, 2008), тэксты гісторыкаў Георгія Галенчанкі, Паўла Лойкі, Генадзя Сагановіча[71]. У жніўні 2018 году Рэспубліканская мастацка-экспэртная рада па манумэнтальным і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве (відаць, па запыце ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі) рэкамэндавала для помніка вялікаму князю ў Лідзе подпіс «Гедымін»[71].
Носьбіты
рэдагаваць- Гедзімін (1275—1341) — вялікі князь літоўскі (1316—1341), меў сыноў Манівіда, Нарымонта, Альгерда, Кейстута, Любарта, Карыята Міхайлу, Яўнута
- Гедзімін — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Гедмін Мацькавіч, Гедмін Якавіч і Гедмін Юр’евіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Балтрамей Рыгоравіч Гедміновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[72]
- Фабіян Гедзімін — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1740 годзе[73]
- Фабіян Гедзімін — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы смаленскі ў 1744 годзе[74]
- Павал, Геранім, Захар, Ян і Стэфан Гедземіны (Гедыміны) — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[75]
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Рэчыччыне адзначаўся шляхецкі род Гедымінаў[76].
Гедзіміны гербу Пагоня — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[77].
Гедзіміны — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шэметава[78].
Гедзіміны (Giedymin) або Кейстут-Гедзіміны (Kiejstut-Giedymin) гербу Пагоня — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[79].
Гедымінавічы-Платусьці — літоўскі шляхецкі род[80].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Тым часам у дакумэнтах ВКЛ адзначалася напісаньне Жидимонт замест Жыгімонт[3] і Дедикголд замест Гедыгольд
- ^ у 1601 годзе ўпамінаўся маёнтак Менгедзішкі ў Вількамірскім павеце[10]
- ^ Паводле Аксамітнай кнігі, «А Витеневъ сынъ Едиманъ Князь Великий. А Едимановы дети…»
- ^ Паводле летапіснага сьведчаньня, у сярэдзіне XV ст. цьвярскі князь Барыс Аляксандравіч збудаваў на Вялікім возеры — за 50 км на паўночны ўсход ад Цьверы, сярод балота Аршынскага моху (за ракой Воршай(ru)) — замак з назвай Трокі[14]: «заложи… город среди езера и нарекы ему Троки»[15].
- ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявілася тлумачэньне імя Гедзімін (лет. Gediminas) ад летувіскіх словаў gedauti 'тужыць; жадаць' і mintis 'думка'. Аднак гэтае тлумачэньне ня мае ніякага сэнсу, бо ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам. Адпаведна, азначаным словам мае быць «думка», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму падобныя імёны для летувісаў — чужыя[20]. Тым часам яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя летувісы, з усяго відаць, ня ведалі падобных значэньняў адпаведных словаў: у часопісе Міністэрства народнай асьветы (красавік 1850 году) летувіскі аўтар Даніла тлумачыў імя Гедзімін як «топча сорам» ад minti 'таптаць' і geda 'сорам'[21], тым часам летувіс Даўгдарыс у газэце «Tygodnik Petersburski» (ад 18 ліпеня 1850 году) тлумачыў імя Гедзімін як «выдатны сьпявак» ад giedat' 'сьпяваць' (у артыкуле, відаць, памылкова значыцца doug 'шмат', але далей у тэксьце для імя Гедройць даецца патрэбнае слова) і mena 'разумець'[22] (усе гэтыя тлумачэньні народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў як «кур’ёзныя»)[23]
- ^ Таксама: Кгедимон Пацович (1537—1538 гады)[64]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Diplomata chartae, epistolae, leges aliaque instrumenta ad res Gallo- Francicas spectantia. T. 2. — Lutetia Parisiorum, 1849. P. 450.
- ^ а б в Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
- ^ Полехов С. Новые документы о Киевской земле XV века // Сфрагістичний щорічник. Вип. ІІ. — Киïв, 2012. С. 270.
- ^ а б Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie // Proceedings of the Eighth International Congress of Onomastic Sciences. — De Gruyter Mouton, 1966. P. 479.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18, 21.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 136.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 166.
- ^ Легенда о свадебном отроке, Конаковский уезд: Историко-просветительский проект
- ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 27.
- ^ На Вялікім возеры шукалі «цвярскія Трокі», Svajksta, 12 траўня 2015 г.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 671.
- ^ Остапенко А. В. Етнічні фактори у процесах формування білоруського народу та нації : автореф. дис. … д-ра іст. наук : [спец.] 07.00.05 «Етнологія» / Остапенко Анатолій Володимирович ; Київський нац. ун-т ім. Тараса Шевченка. — Захищена 26.04.2021. — Київ, 2021. С. 216.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 50.
- ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 143.
- ^ Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
- ^ Ласкоў І. Жамойцкі тупік // Літаратура і мастацтва. 17 верасьня 1993. С. 14—15.
- ^ Данилло Н. Значение некоторых имен литовских князей и названий местностей Литвы // Журнал Министерства народного просвещения. Т. 66. — СПб., 1850. С. 149—150.
- ^ Tygodnik Petersburski. Nr. 54, 1850. S. 353.
- ^ Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 28.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 33.
- ^ Первое послание Гедимина папе Иоанну XXII (1322), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Послание Гедимина жителям Любека, Штральзунда, Бремена, Магдебурга и Кельна (1323), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 2. — Reval, 1855. S. 143.
- ^ Послание Гедимина жителям Любека, Ростока, Штральзунда, Грейфсвальда, Штеттина и Готланда (1323), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Послание Гедимина монахам Ордена францисканцев (1323), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Мирный договор Гедимина с Ливонией и Эстонией (1323), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Послание Риги Гедимину о незаключении договора с Тевтонским орденом (1322), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 21.
- ^ Послание папы Иоанна XXII к Тевтонскому ордену о соблюдении договора с Гедимином (1324), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 67.
- ^ Смоленские грамоты XIII—XIV вв. — М., 1963. С. 64.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 67.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 667.
- ^ Пожалованье Юрия Болковича церкви святого Николая (40-е или 50-е гг. XIV в.), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 28.
- ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 73.
- ^ ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 77.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 219, 223.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 50.
- ^ Решение жемайтского старосты Станислава Яновича относительно земли Гедмина (1491), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 136—138.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 125.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 187, 204.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 213.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 96.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 46, 50, 87, 93, 97—98, 133, 159, 245, 264—265, 280, 320—321, 313, 344.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 64.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1262.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 357.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 283.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 304.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 305, 328.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 154.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 168.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 44.
- ^ а б Капылоў І. Гедзіміны // Звязда. № 85, 8 мая 2012. С. 4.
- ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2001. С. 42—53.
- ^ Насевіч В. Гедзімін // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 519.
- ^ а б Ермаловіч М. Гедзімін // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 501.
- ^ Ермаловіч М. Гедзімін // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 131.
- ^ Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд / М. Ермаловіч. — Мн.: Выд. цэнтр «Бацькаўшчына», 1994. С. 10.
- ^ а б в «Гедымін» перамог «Гедзіміна». Навукоўцы паспрачаліся праз помнік князю ў Лідзе, Радыё Свабода, 24 жніўня 2018 г.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 165.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 194.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 132.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Анішчанка Я. Шляхецкія ваколіцы ўсходнебеларускіх губерняў 1783—1785 і 1798—1799 // Годнасьць. № 1 (3), 1997. С. 21.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 494.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 80.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 272.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4