Павал Лойка
Павал Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1984). Сын пісьменьніка Алега Лойкі.
Павал Лойка | |
Дата нараджэньня | 12 ліпеня 1958 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 кастрычніка 2010 (52 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская перспектыва[d] |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] (1984) |
Навуковы кіраўнік | Васіль Мялешка |
Бацька | Алег Лойка |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт БДУ (1980[2]). З 1983 году супрацоўнік, у 1990—2000 гадох — загаднік аддзелу гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзьдзяў Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Адначасна з 1994 году загаднік катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Дасьледаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагодзьдзяў.
Працы
рэдагавацьДрукаваўся з 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфіяў па гісторыі.
- Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
- Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
- І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
- Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI — першай трэці ХVII ст. Мінск: БДУ, 2002.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памёр гісторык Павел Лойка // «Наша Ніва», 22 кастрычніка 2010.
- ^ Лойка Павел Алегавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 217.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Падалінскі У. А., Дзянісава А. Р. Гісторыя Беларусі перыяду Сярэднявечча і ранняга Новага часу ў даследаваннях Паўла Лойкі (1958–2010). (бел.) // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гісторыя : часопіс. — 2018. — № 3. — С. 110—119.