Шэметава (вёска, Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Шэ́метава[1] (трансьлітарацыя: Šemietava), Шамято́ва (трансьліт. Šamiatova) — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавету.

Шэметава
трансьліт. Šemietava
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Занарацкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222382
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′13.99″ пн. ш. 26°32′47.00″ у. д. / 54.8372194° пн. ш. 26.5463889° у. д. / 54.8372194; 26.5463889Каардынаты: 54°50′13.99″ пн. ш. 26°32′47.00″ у. д. / 54.8372194° пн. ш. 26.5463889° у. д. / 54.8372194; 26.5463889
Шэметава на мапе Беларусі ±
Шэметава
Шэметава
Шэметава
Шэметава
Шэметава
Шэметава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

У 1940—1960 роках — цэнтар Шэметаўскага сельсавету. Да 28 траўня 2013 вёска ўваходзіла ў склад Сырмескага сельсавету[2].

Геаграфія

рэдагаваць

Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад пасёлку Сьвір і за 25 км на паўднёвы захад ад цэнтру места Мядзела. Каля вёскі працякае рака Вялікі Перакоп (Малінаўка), якая ўпадае ў возера Сьвір. На поўдзень ад вёскі праходзіць аўтадарога Занарач — Сьвір — Лынтупы.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Фальварак Шэмэтава належаў заможнаму роду Шэметаў гербу «Лебедзь». Пасьля Шэметава перайшло ва ўласнасьць ашмянскага падкаморага Адама Боскага гербу «Ясеньчык». Ён ня меў дзяцей, і па сьмерці маёнтак перайшоў да ягонай сястры Кацярыне Каспаравай Швыкоўскай. У 1638 року ейная дачка Соф’я Янава Стаброўская прадала Шэметава Пятру-Паўлу і Ганьне з Кіевічаў Пшазьдзецкім гербу «Рох ІІІ». Ад іх Шэметава перайшло да сына, наваградзкага кашталяна Мікалая Ўладыслава, а пасьля да ягонай дачкі Сусаны Крыштафавай Зяновічавай, ваяводзіне менскай. Пазьней ва ўладаньні Сулістроўскіх, Скірмунтаў.

У 1861 року ў маёнтку Шамятоўшчына налічвалася 282 крапасных душаў мужчынскай стаці і 64 двары, 960 дзесяцінаў. У 1862 збудаваная вінакурня з паравым рухавіком. У 1864 адкрытая народная вучэльня. Дзейнічалі лазьня, пральня, цагляны завод, маслазавод, вадзяны млын, 4 рыбныя сажалкі.

У 1890 року — 23 дымы, 233 жыхары, валасная ўправа.

Зь верасьня 1915 року Шэметава — на нямецкім боку фронту; з кастрычніка таго ж году ў сядзібе Шамятоўшчына разьмясьціўся штаб нямецкай 75-й рэзэрвовай дывізіі генэрал-лейтэнанта фон Зэйдвіца.

За польскім часам Скірмунты займаліся прамысловым гадаваньнем рыбы. Дзеля гэтага збудавалі вялікую сыстэму штучных сажалак. На землях апошняга ўладальніка Шэметава Баляслава Скірмунта была нават мэліярацыя. У аранжарэі вырошчвалі экзатычную садавіну: апэльсіны, абрыкосы, вінаград.

Пасьля прыходу савецкіх уладаў маёнтак і зямля адабраныя ва ўласьніка. Гелена Скірмунт з маці здолелі зьехаць у Польшчу.

У навагоднюю ноч 1942 року партызаны аддзелу Фёдара Маркава спалілі сядзібу, забіўшы 19 мірных жыхароў, сярод іншых Габрыелу Скірмунт, ейную дачку Лідзію Габрыелу Карыбут-Дашкевіч, князь Юзэфа Друцкага-Любецкага.

Па вайне — вёска ў складзе Сырмескага сельсавету. 23 траўня 2013 року ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавету[3].

Дзейнічае рыбны гадавальнік «Шэметава»[4] нацыянальнага парку «Нарачанскі». Агульная плошча 22 сажалак — 45 га.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  • Касьцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі (канец XVIII — пачатак XIX стагодзьдзя, мураваны).
  • Вінакурня пачатку XX стагодзьдзя, збудаваная Баляславам Скірмунтам. Захаваліся руіны бакавога цаглянага фасаду і цокальнага паверху з бутавага камяню.
  • Кузьня.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сядзіба Скірмунтаў, збудаваная прыблізна ў 1770—1780-х Аляізам Сулістроўскім зь лістоўніцы ў барочным стылі. У пачатку XIX стагодзьдзя перабудаваная ў стылі клясыцызму. Зьнішчаная ў часе пажару 1943 року.