Ісьляндзкая мова
паўночнагерманская мова
Ісьляндзкая мова (па-ісьляндзку: íslenska) — германская мова, адна з заходне-скандынаўскіх моваў.
ПашырэньнеРэдагаваць
Пашырана ў Ісьляндыі (афіцыйная мова), а таксама ў Канадзе і ЗША.
ПісьменнасьцьРэдагаваць
Ісьляндзкая мова пісьменная з канца ХІІ ст. на лацінскай аснове. Найбольш старажытныя помнікі датуюцца 2-й паловай ХІІ ст., першыя друкаваныя кнігі зьявіліся ў ХVI ст.
ДыялектыРэдагаваць
Дыялектных адрозьненьняў амаль няма.
ГісторыяРэдагаваць
У ХІІ—ХІІІ ст. фаналягічная сыстэма амаль не адрозьнівалася ад фаналягічнай сыстэмы нарвэскай мовы. З таго часу ў ісьляндзкай мове адбыліся значныя фанэтычныя зьмены (страта насавых галосных, дыфтангізацыя доўгіх галосных, прысутнасьць толькі глухіх узрыўных і іншыя).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікіпэдыя мае вэрсію ісьляндзкай мовай |
Ісьляндзкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў