Уладзіслаў Юргевіч

Уладзіслаў Нарбэртавіч Юргевіч (26 лістапада 1818[2] — 23 лістапада 1898[3]) — археоляг, філёляг, археограф, элініст і лацініст, настаўнік, навуковы пісьменьнік.

Уладзіслаў Юргевіч
Дата нараджэньня 19 лістапада 1818(1818-11-19) або 1818[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 23 лістапада 1898(1898-11-23) або 1898[1]
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік
Навуковая сфэра Археалёгія, Філялёгія
Месца працы
Сябра ў Адэскае грамадства гісторыі і старажытнасцей[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і сакратара ўправы Віленскага ўнівэрсытэту Нарбэрта Юргевіча[4]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Віленскай і Ковенскай школах. У 1832 годзе паступіў на гістарычна-філялягічны факультэт Галоўнага пэдагагічнага інстытуту ў Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1841 годзе з залатым мэдалём. Два гады ўдасканальваў свае веды ў Ляйпцыскім унівэрсытэце пад кіраўніцтвам свайго навуковага кіраўніка Готфрыда Германа.

З 1845 году выкладаў у Харкаўскім унівэрсітэце, дзе па абароне магістарскай дысэртацыі: лац. «De mundiciis veterum Graecorum et Romanorum» (1847) атрымаў годнасьць ад’юнкт-прафэсара грэцкай і рымскай літаратуры. У 1858 годзе пераехаў у Адэсу, дзе атрымаў прызначэньне на пасаду прафэсара рымскай літаратуры ў Рышэльеўскім ліцэі. У 1865 годзе перайшоў у Імпэратарскі Наварасейскі ўнівэрсытэт, дзе праз год абараніў дысэртацыю на ступень доктара рымскай літаратуры лац. «De Jovis Lycaei natura cognominisque huius ratione». Чытаў лекцыі з старажытнарымскай літаратуры, гісторыі дзяржаўных і рэлігійных установаў Старажытнага Рыму, быў дэканам гістарычна-філялягічнага факультэту Імпэратарскага Наварасейскага ўнівэрсытэту (1868—1871), прафэсар — да 1877; у 1883—1887 гадох зноў чытаў там лекцыі.

Браў актыўны ўдзел у рабоце Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў, куды ўступіў у 1858 годзе. Паўнапраўным сябрам стаў у 1859 годзе, выковаў абавязкі памочніка сакратара ў 1865—1866 гадох, а з 1869 году ўваходзіў у склад выдавецкага камітэту, абіраўся сакратаром у 1875 годзе, стаў віцэ-прэзыдэнтам у 1883—1898 гадох і да 1895 году быў захавальнікам музэю гэтага таварыства[5].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледаваў гісторыю генуэскіх калёніяў, грэцкую эпіграфіку і этналягічныя праблемы. Пачаў зьбіраць і капіяваць генуэскія надпісы і манэты па паездцы ў Крым, дзе агледзеў генуэскія фартэцыі ў Судаку, Феадосіі і Балаклаве (1861, 1873), а таксама па наведваньне Ольвіі (1865), дзе засяродзіўся на эпіграфічных матэрыялах.

Друкаваўся на старонках «Записок» Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў. Апублікаваў новыя і старыя надпісы, скапіяваныя ў час візыту ў Крым, даючы ім падрабязныя гістарычныя камэнтары; апублікаваў на лацінскай і расейскай мовах «Статут для генуэскіх калёніяў у Чорным моры 1449 году» (1863), па чым атрымаў папулярнасьць за мяжой. Пашырыў дыяпазон сваіх эпіграфічных дасьледаваньняў да надпісаў на аморфных ручках. Апублікаваў дасьледаваньне генуэскіх манэтаў (1869), якое апавядае гісторыю генуэскай калянізацыі і, у прыватнасьці, манэтнай справы Кафы. У 1884 годзе ўзяў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні VI Археалагічнага зьезду, які адбыўся ў Адэсе, дзе выступіў з дакладам «Заўвагі пра некаторыя мясцовасьці Наварасейскага краю, якія заслугоўваюць археалягічных дасьледаваньняў». За 40 гадоў жыцьця ў Адэсе апублікаваў больш за 50 артыкулаў і дасьледаваньняў, у якіх паспрабаваў ахапіць усю гісторыю Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў.

Прасачыў лёс велізарных калекцыяў старажытных манэтаў, значная частка якіх належала грэцкім калёніям Паўночнага Прычарнамор’я. Вывучаючы ў Крыме генуэскія старажытнасьці, такім чынам, падштурхнуў многіх дасьледнікаў да вывучэньня гісторыі генуэскай калянізацыі. Абапіраўся ў сваіх дасьледаваньнях на музэйныя калекцыі, чаму спрыяла яго кіраваньне музэем Імпэратарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасьцяў (1883—1893) і, як вынік, падрыхтоўка трох выданьняў спадарожніка музэю (1886—1892).

  •  (рас.)Генуэзские надписи в Крыму // ЗООИД. 1863. — Т. 5;
  •  (рас.)Три отрывка Ольвийских надписей // ЗООИД. 1863. — Т. 5;
  •  (рас.)Устав для Генуэзских колоний в Черном море, изданный в Генуе в 1449 г. // ЗООИД. 1863. — Т. 5;
  •  (рас.)О именах иностранных на надписях Ольвии, Боспора и др. греческих городов северного прибрежья Понта Евксинского // ЗООИД. 1872. — Т. 8;
  •  (рас.)О монетах Генуэзских, находимых в России // ЗООИД. 1872. — Т. 8;
  •  (рас.)Эллинские и латинские надписи, найденные в Херсонесе // ЗООИД. 1879. — Т. 11;
  •  (рас.)Надписи на ручках древних греческих амфор из новой коллекции действ. чл. Общества И. И. Куриса и шести принадлежащих Одесскому обществу истории и древностей // ЗООИД. 1879. — Т. 11;
  •  (рас.)Псифисм древнего города Херсонеса о назначении почестей и наград Диофанту, полководцу Мифрадата-Евпатора, за покорение Крыма и освобождение херсонесцев от владычества скифов // ЗООИД. 1881. — Т. 12;
  •  (рас.)Древние греческие надписи, найденные в Керчи, Анапе и Херсонесе в 1880 г. // ЗООИД. 1881. — Т. 12;
  •  (рас.)Древнегреческая надпись, найденная в Херсонесе в 1881 г. // ЗООИД. 1883. — Т. 13;
  •  (рас.)Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. 1883. — Кн. 3.
  •  (рас.)Открытая в селе Чобручи греческая надпись города Тиры // ЗООИД. 1883. — Т. 13;
  •  (рас.)Краткий указатель музея императорского Одесского общества истории и древностей.- Одесса, 1887;
  •  (рас.)Две печати, найденные в Византийском Херсоне в 1884 году // ЗООИД. 1886. — Т. 14;
  •  (рас.)Об археологических разысканиях и открытиях в Южной России, предшествовавших учреждению Одесского общества истории и древностей // ЗООИД. 1886. — Т. 14;
  •  (рас.)Краткий очерк деятельности императорского Одесского общества истории и древностей // ЗООИД. 1886. — Т. 14;
  •  (рас.)Монеты города Тиры, хранящиеся в музее императорского Одесского общества истории и древностей // ЗООИД. 1889. — Т. 15;
  •  (рас.)Амфорные ручки, собранные в окрестностях Херсонеса по побережью бухт Песочной, Круглой, Камышевой и Стрелецкой в 1886—1887 году // ЗООИД. 1889. — Т. 15;
  •  (рас.)Черновой проект завещания, найденный в бумагах бывшего вице-президента Общества Н. Н. Мурзакевича // ЗООИД. 1889. — Т. 15;
  •  (рас.)Исторический очерк пятидесятилетию императорского Одесского общества истории и древностей. 1839—1889. — Одесса, 1889.
  1. ^ а б Władysław Jurgiewicz // MAK (пол.)
  2. ^ Кочубинский А. У гроба, пред университетом. Речь заслуженного профессора А. А. Кочубинского // ЗООИД. 1900 г. Т. 22. — С. 2.
  3. ^ Записки Императорскаго Одесскаго общества исторіи и древностей, Том 22. Изд-е Общества, 1900 г. — С. 93.
  4. ^ Шаманаев А. В., Вклад В. Н. Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма, г. Екатеринбург — С. 410.
  5. ^ Шаманаев А. В., Вклад В. Н. Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма, г. Екатеринбург — С. 411.

Літаратура

рэдагаваць
  • Маркевич А. И., 25-летие императорского Новороссийского университета. — Одесса, 1890. — С. 287—292.
  • Памяти вице-президента императорского Одесского общества истории и древностей Владислава Норбертовича Юргевича // ЗООИД. 1900. — Т. 22. — С. 1-22.
  • Мартиненко А. І., Охотніков С. Б., Юргевич Владислав Норбертович // ПОНУ. — Одеса, 2000. — Т. 4. — С. 410—412.
  • Хмарський В. М., Археографічна діяльність Одеського товариства історії і старожитностей. — Одеса, 2002. — 400 с.