Кантрым
Кантрым — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Контрым.
Кантрым лац. Kantrym | |
Gondarim | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Kunth + Rim |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Контрым |
Зьвязаныя імёны | Рымконт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кантрым» |
Паходжаньне
рэдагавацьГандарым (Gondarim[1][2]) і Рымігунда (Rimigunda) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[5]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Contramus (Cont-ramus)[6], Cunterammus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Контримович[8], Ленартъ Контримовичъ[9], Янъ Конътрымовичъ[10], Петръ Кантримович… Кгедминъ Кантримович… Мартинъ Контримовичъ… Контримъ Минялъкович[11], Конътримъ Домеиковичъ[12] (1528 год); къ Обольцомъ… пустовъщизны королевое ее милости наймя Конътрымовъщизны… земли Конътрымъское (6 чэрвеня 1532 году)[13]; боярина радуньского… Ленарта Контримовича (12 ліпеня 1534 году)[14]; Контрим Римкгейлович (1538 год)[15]; Юръи Болтромеевичъ Контрымъ[16], Янъ Контримъ хоружий бывший Радунский[17] (1567 год); Wawrzyniec Kontrym (6 студзеня 1700 году)[18]; przez Antoniego Kontryma (4 лютага 1744 году)[19]; Antoni Kontrym (4 кастрычніка 1765 году)[20].
Носьбіты
рэдагаваць- Пётар Кантрымавіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ленарт Кантрымавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Кантрымавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Кантрымавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гедзімін Кантрымавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Кантрымавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Кантрым Мінялкавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Кантрым Дамейкавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Балтрамеевіч і Мікалай Янавічы Контрымы — вількамірскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1615 годзе[21]
- Антон Контрым — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[22]
- Ян Контрым — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, гараднічы амсьціслаўскі ў 1786—1793 гадох[23]
Контрымы (Кантрымовічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Контрымы гербу Канапацкі — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[24].
Контрымы (Kontrym) і Кантрымовічы (Kontrymowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[25].
Контрымы-Дамейкі[26], Контрымы-Церпілоўскія[27] і Агінец-Кантрымовічы[28] — літоўскія шляхецкія роды.
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Гандрым, Гандрымовіч і Кунтрымовіч у летувізаванай форме[29].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Катрымаўшчына.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ El Nombre de los Antepasados: Toponimia Gallega de Origen Antroponímico (I v2.0), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 166.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1276.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 198.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 9, 19, 711.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 90.
- ^ Памятники истории Восточной Европы: Источники XV—XVII вв. Т. 6. Радзивилловские акты из собрания Российской национальной библиотеки: Первая половина XVI в. — Москва — Варшава, 2002. С. 92.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 218.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 616.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 784.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 283.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 71.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 111.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 145.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 9. Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek. — Warszawa, 2019. S. 72.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 582.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 315.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ц, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 620, 1125.