Мінят
Мінят (Мінют) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мінят лац. Miniat | |
Miniat | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Minno + Joto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мінют |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мінят» |
Паходжаньне
рэдагавацьМінят або Мінёт (Miniatus, Miniott[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Альмін, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Almin, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5].
Адпаведнасьць імя Мінят германскаму імю Miniatus сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[2].
У Прусіі бытавала імя Мінат: Mynothe (1387 год)[6], Mynotte (1399 год)[6], Minate[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миньяту семъица (1440—1492 гады)[7]; Сенко Мин’ятович… Павел Мин’ятович (XVI ст.)[8]; в Жомоитиском повете у Ясвоинскои волости тридцат чоловеков куничников на имя… Минята (26 студзеня 1516 году)[9]; Семашко Минятович… Степан Минятович (1537—1538 гады)[10]; Piotr Miniatowicź (12 кастрычніка 1561 году)[11]; Jan Miniat (17 лістапада 1725 году)[12]; Barbara Helena Miniatt (1758 год)[13]; Antoni Miniat (9 лютага 1791 году)[14].
Носьбіты
рэдагаваць- Мінят — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне а вялікага князя Казімера
- Войцех Юр’евіч, Войцех Янавіч, Ян і Марк Тамашавічы Мінятовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[15]
Міняты (Miniato) гербу Лебедзь і Мінюты (Miniuto) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[16].
Міняты (Miniato) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[17].
Міньяты — літоўскі шляхецкі род[18].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Мінюцеўка.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 113—114.
- ^ а б Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 44.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ а б в Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 7, 9.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 208, 368.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 630.
- ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 337.
- ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 463.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 119.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 663.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 355.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты