Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2021

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ВЛЗ-2021»)
рэдагаваць Вікі любіць Зямлю-2021


Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньне:
ВП:ВЛЗ-2021

«Ві́кі лю́біць Зямлю́-2021» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне мясцовасьцяў. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
рэдагаваць Што б зрабіць
  1. Палепшыць і стварыць як мага больш артыкулаў пра заказьнікі і помнікі прыроды Беларусі на падставе крыніцаў.
  2. Зладзіць у чэрвені—ліпені масавую запампоўку ў Вікісховішча вольных выяваў прыродаахоўных земляў і помнікаў прыроды Беларусі.
  3. Суправаджаць катэгорыямі залітыя ў Вікісховішча выявы (c:Category:Protected areas of Belarus і яе падкатэгорыямі).
  4. Падрыхтаваць прэс-рэліз да спаборніцтва на ўзор Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/ВЛЗ. Зроблена, «ВЛЗ-2021».
  5. Запампоўваць здымкі ў адмысловай сусьветнай намінацыі пра чалавечы ўплыў на прыроду і прыродаахову, якая ўлучае такія прадметы, як: 1) закранутыя разбурэньнем прыроды людзі, на дабрабыт і здароўе якіх уплывае зьмяненьне навакольля, і прыхільніцы(-кі) прыродааховы; 2) зьнікненьне краявідаў і падзел экасыстэмаў; 3) разбурэньне здабывальнай прамысловасьцю і забруджаньнем; 4) страта біяразнастайнасьці; 5) зьмяненьне краявідаў і экасыстэмаў праз чалавечы ўплыў, а таксама чалавечага досьведу прыроднай прасторы, водных шляхоў і надвор'я праз глябальнае пацяпленьне (кампанія «Вікі дзеля правоў чалавека» пры падтрымцы Праграмы навакольня і Рады правоў чалавека ААН).
рэдагаваць Удзельніцы і ўдзельнікі

Удзельніцы і ўдзельнікі «Вікі любіць Зямлю-2021»:


рэдагаваць Сьпіс артыкулаў

Створаныя артыкулы

рэдагаваць

Інфармацыя Дадайце спасылку на створаны артыкул у выглядзе # [[Назва артыкулу]] — {{Вікіпэдыст|<Імя_карыстальніка>}}.

  1. Астравы ДулебыW
  2. Заазер’е (заказьнік)W
  3. Старыца (заказьнік)W
  4. Сьвіслацка-Бярэзінскі заказьнікW
  5. Палыкавіцкая крыніцаW
  6. Прылепскі заказьнікW
  7. Купалаўскі заказьнікW
  8. Падсады (заказьнік)W
  9. Траскоўшчына (заказьнік)W
  10. Прылуцкі заказьнікW
  11. Прапойскі заказьнікW
  12. Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)Kazimier Lachnovič
  13. Палацава-паркавы комплекс Ашторпаў (Дукора)Kazimier Lachnovič
  14. СьціклеваW
  15. Васькаў каменьRaviaka Ruslan
  16. Палацава-паркавы комплекс Чапскіх_(Станькаў)Kazimier Lachnovič
  17. Навята‎Renessaince
  18. Палацава-паркавы комплекс Халецкіх (Хальч)Kazimier Lachnovič
  19. Юхнаўскі заказьнікW
  20. Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Барбароў)Kazimier Lachnovič
  21. Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля)Kazimier Lachnovič
  22. Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў_(Бешанковічы)Kazimier Lachnovič
  23. Стрэльскі заказьнікW
  24. Палацава-паркавы комплекс Храпавіцкіх (Каханавічы)Kazimier Lachnovič
  25. Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Гарадзец)Kazimier Lachnovič
  26. Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх (Лявонпаль)Kazimier Lachnovič
  27. Мазырскія ярыW
  28. Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх (Грозаў)Kazimier Lachnovič
  29. Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Манькавічы)Kazimier Lachnovič
  30. Палацава-паркавы комплекс Патоцкіх (Высокае)Kazimier Lachnovič
  31. Букчанскі заказьнікW
  32. Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)Kazimier Lachnovič
  33. Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Опса)Kazimier Lachnovič
  34. Опса (возера)‎Renessaince
  35. Бабінец (заказьнік)W
  36. Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Паланечка)Kazimier Lachnovič
  37. Барысаўскі заказьнікW
  38. Крэўскі валунDarkcloud8
  39. Пячэрскі лесапаркW
  40. ‎Варануха (заказьнік)Gleb Leo
  41. Веткаўскі біялягічны заказьнікGleb Leo
  42. ‎‎Забалацьце (заказьнік)Gleb Leo
  43. Буда-Кашалёўскі біялягічны заказьнікGleb Leo
  44. Сасьнягі (заказьнік)Gleb Leo
  45. Дымаўшчына (заказьнік)Gleb Leo
  46. Менскі векавы дубDarkcloud8

Палепшаныя артыкулы

рэдагаваць

Дадайце артыкул, дапоўнены прынамсі на 500 байтаў.

Створаныя шаблёны

рэдагаваць

Артыкул, пазначаны курсівам, удзелу ў спаборніцтве не бярэ.

рэдагаваць Правілы

Удзельніцы і ўдзельнікі тэматычнага пісьмовага спаборніцтва атрымаюць за стварэньне найбольшага ліку артыкулаў аб заказьніках і помніках прыроды Беларусі узнагароды на суму: 100 $ — за 1-е месца, 60 $ — за 2-е і 40 $ — за 3-е.

Паводле правілаў фотаспаборніцтва ў Беларусі, кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным ад 1 чэрвеня 2021 году а 00:00 да 31 ліпеня 2021 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3) ў Вікісховішча;
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у фотаспаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2021 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на c:Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Паводле гранту, пераможцы беларускага кола фотаспаборніцтва «ВЛЗ-2021» атрымаюць узнагароды на суму: 200 $ — за 1-е месца, 120 $ — за 2-е і 80 $ — за 3-е.

рэдагаваць Дапаможныя сродкі