Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх (Грозаў)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх
Палац Мержыеўскіх, да 1918 г.
Палац Мержыеўскіх, да 1918 г.
Краіна Беларусь
Вёска Грозаў
Каардынаты 53°10′01.14″ пн. ш. 27°19′49.26″ у. д. / 53.1669833° пн. ш. 27.33035° у. д. / 53.1669833; 27.33035Каардынаты: 53°10′01.14″ пн. ш. 27°19′49.26″ у. д. / 53.1669833° пн. ш. 27.33035° у. д. / 53.1669833; 27.33035
Архітэктурны стыль клясыцызм
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх
Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Мержыеўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Грозаве. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне колішняга мястэчка. Твор архітэктуры клясыцызму.

Комплекс складаўся з палаца і парку (не захаваўся).

Гісторыя рэдагаваць

 
Сядзіба. Н. Орда, 1864—1876 гг.

Сядзіба ў Грозаве сфармавалася ў першай палове XIX ст. Тады ж збудавалі мураваны палац. Да 1863 году належала Мержыеўскім, пазьней — Вітгенштэйнам.

За савецкім часам у палацы месьцілася школа. З 2010-х гадоў вядзецца рэканструкцыя будынка.

Архітэктура рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак з вальмавым дахам. Цэнтар сымэтрычна-восевай кампазыцыі падкрэсьліваецца 4-калённым портыкам з пандусам на галоўным і глыбокім рызалітам на дваровым фасадах (на акварэлі Напалеона Орды 1864—1876 гадоў таксама меў 4-калённы портык). Да заходняга тарца палаца далучаецца 1-павярховая службовая прыбудова. Плястыка фасадаў ствараецца прафіляванымі цягамі, ліштвамі прастакутных акон і дзьвярэй, лапаткамі і рустам на вуглах будынку.

Плян анфілядна-калідорны з цэнтральнай групай парадных памяшканьняў і вялікім вэстыбюлем з двухбаковамі сходамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.

Парк рэдагаваць

З боку дваровага фасаду палаца на схіле ўзгорку месьціўся парк (не захаваўся)[1].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Грозаўскі сядзібны дом // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 188.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць