Палацава-паркавы комплекс Шырынаў (Германавічы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў
| |
Палац Шырынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Германавічы |
Каардынаты | 55°24′38.82″ пн. ш. 27°43′40.21″ у. д. / 55.4107833° пн. ш. 27.7278361° у. д.Каардынаты: 55°24′38.82″ пн. ш. 27°43′40.21″ у. д. / 55.4107833° пн. ш. 27.7278361° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў | |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Шырынаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва канца XVIII ст. у Германавічах. Знаходзіцца на правым беразе ракі Дзісны. Твор архітэктуры клясыцызму.
Комплекс складаецца з палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную сядзібу Шырынаў у Германавічах, якія набылі маёнтак у Гільзэнаў, збудавалі ў канцы XVIII ст. (па 1782 годзе).
З 1900-х гадоў у сядзібе разьмясьціўся Германавіцкі музэй культуры і побыту.
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 2-павярховы будынак з пакатым вальмавым дахам. Вось сымэтрыі падкрэсьліваецца на галоўным фасадзе атыкам, на дваровым — рызалітам з трыкутным франтонам. Вуглы з бакоў вылучаюцца роўнымі рызалітамі, у якіх месьцяцца ўваходы, аформленыя прысьценнымі портыкамі. Сьцены аздабляюцца на першым паверсе рустам, на другім — калянадай. Плян анфілядны. У тарцах будынку знаходзяцца 3-маршавыя сходы.
Палац займае цэнтральнае месца ў кампазыцыі комплексу. Гаспадарчыя пабудовы знаходзяцца ў паўнёва-ўсходняй частцы.
Парк
рэдагавацьСядзіба мае рэгулярны плян з геамэтрычна правільнымі дзялянкамі пладовага саду, агароду і шэрагам прастакутных ставоў. Да ракі спускаецца невялікі парк пэйзажнага тыпу[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.