Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх (Лявонпаль)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх
| |
Палац Лапацінскіх
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лявонпаль |
Каардынаты | 55°47′59.98″ пн. ш. 27°46′48.38″ у. д. / 55.7999944° пн. ш. 27.7801056° у. д.Каардынаты: 55°47′59.98″ пн. ш. 27°46′48.38″ у. д. / 55.7999944° пн. ш. 27.7801056° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Абрахам Антоні Гену[d] і Тамаш Жаброўскі |
Заснавальнік | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх | |
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Лапацінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Лявонпалі. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на левым беразе Дзьвіны. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з палаца, парку, жылых і гаспадарчых пабудоваў. Уязная брама не захавалася. У наш час у палацы дзейнічае касьцёл.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСядзібу збудавалі ў 1750 годзе на заказ ваяводы берасьцейскага Мікалая Тадэвуша Лапацінскага. Архітэктар — Абрагам Антоні Гену (магчыма, Тамаш Жаброўскі).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ пачатку XIX ст. да сядзібы збудавалі мураваную ўязную браму. За ўдзел Лапацінскіх у вызвольным паўстаньні ў 1831 годзе сядзібу разрабавалі і разбурылі расейскія карнікі-казакі. У 1842—1845 гадох яе сэквэстравалі за пратэсты з боку ўладальнікаў і сялянаў супраць ліквідацыі Ўніяцкай царквы.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1919 годзе сядзібу адрамантавалі і прыстасалі пад касьцёл. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак выкарыстоўваўся як прафілякторыя Менскага інстытуту культуры.
У 1990-я гады будынак перадалі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Ансамбль мае сымэтрычна-восевую кампазыцыю. Цэнтральнае месца ў кампазыцыі займае палац. На восі палаца стаяла ўязная брама з элемэнтамі дарычнага ордэра, у стылі клясыцызму.
Палац — 1-павярховы будынак з сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай структурай і 2-павярховай цэнтральнай часткай, накрытай 2-схільным дахам зь фігурнымі франтонамі на тарцах. Бакавыя выцягнутыя крылы з 2-схільнымі дахамі выступаюць на галоўным і дваровым фасадах глыбокімі рызалітамі, завершанымі трыкутнымі франтонамі. Будынак мае высокі цокаль з лучковымі праёмамі, да галоўнага ўваходу вядуць шырокія сходы з тэрасай паміж двума маршамі. У дэкаратыўнай аздобе будынка выкарыстоўваецца ордэрная плястыка: пілястры партала галоўнага ўваходу, прафіляваныя карнізы і абрамленьні прастакутных акон, якія мелі дэкор у стылі ракако, руст ды іншае.
У 1919 годзе анфілядную сыстэму плянаваньня палаца замянілі калідорнай. Да перабудовы першы паверх цэнтральнага аб’ёму займалі прасторны вэстыбюль і квадратная ў пляне парадная заля, на другім разьмяшчаліся жылыя пакоі.
Парк
рэдагавацьЗа палацам і курданэрам, які ўтваралі два мураваныя 2-павярховыя флігелі (захаваўся заходні), разьмяшчаецца прастакутны фрагмэнт рэгулярнага тэрасавага парку, абмежаванага каналамі. У XІX ст. насаджэньні набылі пэйзажную арганізацыю[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1919 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
да 1930 г.
-
Т. Ходзька, 1925 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
-
Я. Булгак, 1930 г.
-
Я. Булгак, 1934 г.
-
Я. Булгак, 1934 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Палац
-
Палац
-
Флігель
-
Брама
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Лявонпальская сядзіба // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 271.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000561 |