Веткаўскі біялягічны заказьнік

Веткаўскі біялягічны заказьнік — колішні біялягічны заказьнік у Беларусі ў паўднёвай частцы Веткаўскага раёну Гомельскае вобласьці. Плошча 5,9 га. Створаны ў 1978 годзе з мэтай аховы дзікарослых лекавых расьлінаў. На тэрыторыі заказьніка забаранялася правядзеньне асушальных працаў, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забясьпечваюць насеннае аднаўленьне расьлінаў, а таксама збор ягадаў (чарніцы, брусьніцы і іншых) пры дапамозе мэханічных прыстасаваньняў (грабянцоў, скрабкоў, і іншых).

Веткаўскі біялягічны заказьнік
Плошча 5,9 га
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Веткаўскі раён
Утварэньне 1978

Скасаваны пастанаўленьнем Савету Міністраў №1697 ад 27 сьнежня 2007 году[1].

Літаратура

рэдагаваць