Навята
Возера
Навята
Навята |
Навя́та — возера ў Браславе (Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці, Беларусі), у басэйне ракі Друйкі. Належыць да групы Браслаўскіх азёраў.
Плошча паверхні возера 0,73 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,26 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб′ём вады 1,57 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 10—13 м, на на поўдні і ўсходзе да 20 м, у верхняй частцы разараныя. На паўночным усходзе поймавы луг шырынёй да 700 м, парослы балотна-лугавой расьліннасьцю і хмызьняком. Берагавая лінія слабазьвілістая. Берагі пясчаныя і сугліністыя, вышынёй да 0,3—0,5 м. Мелкаводная зона шырынёй 100—150 м. На возеры 3 выспы агульнай плошчай 3 га. Дно да глыбіні 1,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапэлем. Слаба зарастае да глыбіні 0,5—1 м. Шырыня палосы надводнай расьліннасьці 5—40 м. Упадаюць 2 мэліярацыйныя канавы, на поўдні выцякае ручай у возера Дрывяты.
У возеры пражываюць карась, лінь, лешч, шчупак, плотка, судак, акунь ды іншая рыба. Вядзецца прамысловая рыбалоўля і платная аматарская, паколькі возера ўваходзіць у Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. Навята.
- Иванов Валерий Григорьевич. Новята // Все озёра Беларуси: Популярная иллюстрированная энциклопедия. — 2011 Т. 4 (Кабак — Нюля).