Міжнароднае фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю-2020» у Беларусі

1—30 чэрвеня 2020 году беларускія вікіпэдысты ладзяць мясцовае кола 8-га штогадовага фотаспаборніцтва «Вікі любіць Зямлю» («ВЛЗ»).

Лягатып «ВЛЗ»
Лягатып «ВЛЗ»

Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Задачай спаборніцтва «Вікі любіць Зямлю» ёсьць збор здымкаў прыродных запаведнікаў, прыродаахоўных тэрыторыяў, нацыянальных паркаў, маляўнічых краявідаў і адметных садоў, каб праілюстраваць артыкулы ў вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя. Для загрузкі падыдуць выявы ўсялякіх прыродных абшараў, як дзяржаўнага, гэтак і мясцовага значэньня. Кожны здымак мае быць:

  1. зьнятым і загружаным самастойна;
  2. загружаным ад 1 да 30 чэрвеня 2020 году па беларускім часе ў Вікісховішча;
  3. пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны помнік прыроды Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве «ВЛЗ» зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Удзельніцы і ўдзельнікі маюць падаць спосаб сувязі зь імі, каб мець права выйграць узнагароду. Да 1 верасьня 2020 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктыву здымка, арыгінальнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму: $300 — за 1-е месца, $200 — за 2-е і $100 — за 3-е.

Спадарожна ў чэрвені ладзіцца мясцовае тэматычнае спаборніцтва па стварэньні артыкулаў пра помнікі прыроды Беларусі. Загружаць здымкі варта праз «Майстар загрузкі» з наладкай да спаборніцтва. Таксама магчыма скарыстаць мабільнае дастасаваньне і прыладу «Вікунья» для масавай запампоўкі выяваў у Вікісховішча.

Падрабязьней пра фотаспаборніцтва на старонках: