Браслаўскія азёры (нацыянальны парк)

нацыянальны парк у Беларусі

Бра́слаўскія азёры — нацыянальны парк на паўночным захадзе Беларусі, у Віцебскай вобласьці.

Браслаўскія азёры
Нацыянальны парк
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП
Браслаўскія азёры на паштовай марцы Беларусі
Браслаўскія азёры на паштовай марцы Беларусі
РазьмяшчэньнеБеларусь, Віцебская вобласьць, Браслаўскі раён
Найбліжэйшы горад Браслаў
Каардынаты55°35′45″ пн. ш. 27°3′14″ у. д. / 55.59583° пн. ш. 27.05389° у. д. / 55.59583; 27.05389Каардынаты: 55°35′45″ пн. ш. 27°3′14″ у. д. / 55.59583° пн. ш. 27.05389° у. д. / 55.59583; 27.05389
Плошча64,2 тыс. га
Заснаваны 1 верасьня 1995 (28 гадоў таму)
Афіцыйны сайт

Апісаньне рэдагаваць

Нацыянальны парк служыць абароне ўнікальных прыродных комплексаў ад гаспадарчай дзейнасьці чалавека, зьберажэньню іх для будучых пакаленьняў. Ядро склала Браслаўская група азёраў. У склад парку ўвайшла паўднёвая частка Браслаўскага раёну са значнымі балотнымі і ляснымі масівамі. Агульная плошча нацыянальнага парку складае 64,216 тыс. га. З поўначы на поўдзень ён цягнецца на 56 км, пры шырыні ад 7 да 29 км. Каля 17 % яго тэрыторыі займаюць азёры, лясы складаюць 46 % паверхні.

У межах Нацыяльнага парку знаходзіцца шэраг цікавых помнікаў прыроды. Гэта асобныя ярка выражаныя ледавіковыя формы рэльефу, вялікія валуны, астравы на азёрах, біягрупы рэдкіх дрэваў. Маляўнічасьць мясцовых ляндшафтаў абумоўленая прысутнасьцю Браслаўскай грады. Ёсьць шматлікія помнікі гісторыі і культуры: гарадзішчы розных эпох, курганныя захаваньні, культавыя пабудовы.

У Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры» вядзецца навуковая дзейнасьць, а таксама праца па ахове прыроды. Цэнтар Нацыянальнага парку — г. Браслаў, дзе разьмешчана кіраўніцтва і навуковая база. Працоўны калектыў Нацпарку налічвае амаль 600 чал.

Мінуўшчына рэдагаваць

У 1979 року пастановай Савету Міністраў БССР створаная зона адпачынку рэспубліканскага значэньня плошчай 52 тыс. га. 10 жніўня 1995 року выйшла пастанова Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь пра стварэньне тут з 1 верасьня нацыянальнага парку агульнай плошчай 71,5 га[1].

У 1996 року пачалі дзейнічаць дзьве першыя базы адпачынку.

У 2007 року нацыянальны парк атрымаў міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі. У 2013 року пачалося міжнароднае супрацоўніцтва дзеля стварэньня адзінай прыродаахоўнай тэрыторыі з латвійскай Аўшдаўгава(lv)[1].

Флёра рэдагаваць

На тэрыторыі нацыянальнага парку налічваюцца больш за 2000 відаў расьлінаў і грыбоў. Зь іх 71 від расьлінаў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Фаўна рэдагаваць

Нацыянальны парк мае багаты і шматлікі жывёльны сьвет: тут сустракаецца 312 відаў хрыбетных жывёлаў, у тым ліку 52 віды сысуноў і 217 відаў птушак. У вадаёмах жывуць 34 віды рыбаў.

У Чырвоную кнігу Беларусі занесеныя 55 відаў птушак. Сярод жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, вылучаюцца: барсук (Meles meles), рысь (Lynx lynx), мядзьведзь буры (Ursus arctos), бусел чорны (Ciconia nigra), журавель шэры (Grus grus), лебедзь-шыпун (Cygnus olor), чайка шызая (Larus canus), чорнавальлёвік (Calidris alpina).

Іншыя жыхары браслаўскіх лясоў: воўк (Canis lupus), дзік (Sus scrofa), казуля (Capreolus capreolus), звычайная лісіца (Vulpes vulpes), лось (Alces alces), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), куніца (Martes foina) і да т. п.

Турызм рэдагаваць

На тэрыторыі нацыянальнага парку „Браслаўскія азёры“ дзейнічаюць чатыры базы адпачынку, 77 турыстычных стаянак. На 29 азёрах даступная платная аматарская рыбалоўля. Аб’ектамі паляўнічага турызму зьяўляюцца каля 30 відаў жывёлаў.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Нам 25 лет! (рас.) О нас. Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“. Праверана 6 чэрвеня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць