Палацава-паркавы комплекс Халецкіх (Хальч)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх
Палац Халецкіх
Палац Халецкіх
Краіна Беларусь
Вёска Хальч
Каардынаты 52°34′12.10″ пн. ш. 31°07′50.85″ у. д. / 52.5700278° пн. ш. 31.1307917° у. д. / 52.5700278; 31.1307917Каардынаты: 52°34′12.10″ пн. ш. 31°07′50.85″ у. д. / 52.5700278° пн. ш. 31.1307917° у. д. / 52.5700278; 31.1307917
Архітэктурны стыль клясыцызм
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх
Палацава-паркавы комплекс Халецкіх на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Халецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX ст. у Хальчы. Знаходзіцца на правым беразе ракі Сажа. Твор архітэктуры клясыцызму.

Гісторыя рэдагаваць

 
Палац. Н. Орда, 31 жніўня 1877 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У 1437 годзе Сьвідрыгайла перадаў Хальч продку шляхецкага роду Халецкіх — Паўлу Мішковічу, ад гэтага часу тут разьмясьцілася рэзыдэнцыя роду. У XVI ст. пачалося фармаваньне сядзібнага комплексу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Будаваньне мураванага палаца скончылася ў пачатку XIX ст. Па вайне 1812 году Халецкія, якія падтрымалі Напалеона мусілі пакінуць колішняе Вялікае Княства Літоўскае. Расейскія ўлады канфіскавалі сядзібу і прадалі яе мясцоваму шляхецкаму роду Войніч-Сенажацкіх.

У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў уладальнік сядзібы Аляксандар Войніч-Сенажацкіх хаваў у палацы паўстанцаў.

Найноўшы час рэдагаваць

За савецкім часам у палацы сьпярша разьмясьцілі дзіцячы прытулак, потым турму НКВД.

У 2020 годзе пачалося аднаўленьне сядзібы.

Архітэктура рэдагаваць

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Першы паверх мураваны, апрацаваны рустам, другі драўляны, атынкаваны. Цэнтральная частка з 2-схільным дахам вылучаецца на галоўным фасадзе 6-калённым іянічным портыкам, узьнятым з дапамогай масіўных пілёнаў на ўзровень другога паверху, а на паркавым фасадзе — паўкруглай тэрасай з калянадай на першым паверсе. З усходняга боку 1-павярховая прыбудова з дадатковым уваходам.

Плян калідорны. Парадныя памяшканьні і галоўная заля на другім паверсе мелі выхады на балькон галоўнага фасаду і паркавую тэрасу, аб’ядноўваліся калідорамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.

Архітэктурны ансамбль палаца ад пачатку складаўся з галоўнага 2-павярховага корпуса і двух бакавых 1-павярховых флігеляў (не захаваліся), якія абмяжоўвалі парадны двор з рэгулярна сплянаваным партэрам. Каля палацу захаваўся пэйзажны парк. Гаспадарчыя будынкі стаяць убаку ад палацу[1].

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 476.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць