Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
| |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Астрашыцкі Гарадок |
Каардынаты | 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. / 54.0800611° пн. ш. 27.6806028° у. д.Каардынаты: 54°04′48.22″ пн. ш. 27°40′50.17″ у. д. / 54.0800611° пн. ш. 27.6806028° у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў | |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Астрашыцкім Гарадку. Знаходзіўся за 1 км ад мястэчка. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княсва Літоўскае
рэдагавацьУ інвэнтары 1745 году ўпамінаецца драўляная сядзіба, якую збудавалі замест замка, вядомага з інвэнтару 1650 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ першай палове XІX ст. за 1 км ад Астрашыцкага Гарадку збудавалі мураваны палац, які згарэў у 1860 годзе. Да 1876 году каля згарэлага паставілі новы палац.
Архітэктура
рэдагавацьКомплекс XVIII ст. складаўся з драўлянага палаца (меў шэраг жылых, гаспадарчых, парадных пакояў з выхадам у бок зьвярынца), некалькіх гаспадарчых пабудоваў побач з палацам, фальварку з двума жылымі будынкамі, пякарняй, стайняй, аборай, броварамі ды іншым. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.
Мураваны 2-павярховы палац першай паловы XIX — помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Вылучаўся 4-яруснай квадратнай у пляне вежай, завершанай чатырма шчытамі і чатырма кутнімі дэкаратыўнымі вежачкамі. У палацы захоўвалася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная Міхалам Тышкевічам.
Новы мураваны палац сярэдзіны XIX ст. складаўся з 2-павярховых прастакутных у пляне цэнтральных і двух бакавых аб’ёмаў, злучаных паміж сабой 1-павярховымі часткамі. На галоўным фасадзе аб’ёмы ўтваралі рызаліты, да цэнтральнага рызаліта далучаўся прастакутны ў пляне тамбур зь вялікай тэрасай наверсе, што злучаўся з параднай заляй другога паверху. Палацы атачаў вялікі парк, у якім быў зьвярынец[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Н. Орда, 1864—1876 гг.
-
А. Жамэт, 1872 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Якімовіч Ю. Астрашыцка-Гарадоцкія замкава-палацавыя комплексы // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 60.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.