Опса (возера)

возера ў Беларусі

О́псавозера ў Беларусі, у басэйне ракі Акунёўкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 16 кілямэтраў на паўднёвы захад ад места Браслава. Плошча паверхні возера 0,93 км². Даўжыня 3 км, найбольшая шырыня 580 м. Найбольшая глыбіня дасягае 20,2 м, сярэдняя складае 6, 1 м. Аб’ём вады 5,66 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 7,8 км.

Возера
Опса
Панарама Опсы
Панарама Опсы
Возера Опса
Краіна Беларусь
Плошча 0,93 км²
Плошча вадазбору 3,17 км²
Максымальная глыбіня 20,2 м
Сярэдняя глыбіня 6,1 м
Празрыстасьць да 1,3 м
Найбольшая даўжыня 3 км
Найбольшая шырыня 0,580 км
Даўжыня берагавой лініі 7,8 км
Вышыня над узроўнем мора 154 м
Аб’ём вады 0,00566 км³
Каардынаты 55°33′01″ пн. ш. 26°49′20″ у. д. / 55.55028° пн. ш. 26.82222° у. д. / 55.55028; 26.82222Каардынаты: 55°33′01″ пн. ш. 26°49′20″ у. д. / 55.55028° пн. ш. 26.82222° у. д. / 55.55028; 26.82222
Опса на мапе Беларусі
Опса
Опса
Опса
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Опса.

Апісаньне

рэдагаваць

Катлавіна лагчыннага тыпу падзяляецца на 2 плёсы. Схілы вышынёй 15—18 мэтраў, у верхняй частцы разараныя. Шмат затокаў. Берагі вышынёй да 1 м, стромкія, пад хмызьняком, на поўдні нізкія, забалочаныя. Выспа 0,1 га. Дно на глыбіні 1,5—3 мэтру пясковае, да 8—10 м глеістае, ніжэй сапрапэлевае.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае канал і выцякае ручай у возера Пагошчу. Зарастае да глыбіні 2,5 м. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраецца ў паласе ад 10—15 да 30 мэтраў[1].

Каля возера вёскі Якавічы і Янулі. Праходзіць аўтамабільная дарога Р27 (Браслаў — ВідзыПаставыМядзел).

Флёра і фаўна

рэдагаваць

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карп, язь, плотка, карась, акунь, лінь ды іншыя віды рыбаў.

  1. ^ Богдзень І. Опса // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 43.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 72 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-136-5
  • Северная Беларусь: Атлас автотуриста / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2010. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-6434-56-6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць