Рось (рака)
Рось, Рос, Ро́са — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 99 км. Плошча вадазбору 1250 км². Выдатак вады ў вусьці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Рось лац. Roś | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лозаў |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 99 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 6,8 м³/с |
Плошча басэйну | 1250 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьУ маляўнічай мясьціне ніжэй за ўток ракі Ваўпянкі ўтварылася Воўпаўскае вадасховішча
На рацэ
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца ў забалочанай мясцовасьці за 2 км на захад ад вёскі Лозаў Сьвіслацкага раёну, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Нёман за 1,8 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дубна Мастоўскага раёну.
Даліна трапэцападобная (шырыня 1 км у вярхоўі да 2,5 км у ніжняй плыні), перасечаная глыбокаўрэзанымі далінамі прытокаў і ярамі. Абалона паміж вёскамі Зарачанамі і Падросьсю Ваўкавыскага раёну адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, забалочаная, парасла хмызьняком, у вусьцевай частцы высокая, сухая (шырыня 400—600 м). Рэчышча на працягу 3 км ад вытоку каналізаванае, ніжэй зьвілістае. Каля вёскі Лічыцаў і мястэчка Краснасельскага падзяляецца на 2 рукавы, якія ўтвараюць выспы (даўжынёй 1,5 км і 3,5 км).
Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у пачатку сакавіка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 311.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.