Касьцёл Сьвятога Вацлава (Ваўкавыск)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Краіна Беларусь
Места Ваўкавыск
Каардынаты 53°09′32″ пн. ш. 24°28′18″ у. д. / 53.15889° пн. ш. 24.47167° у. д. / 53.15889; 24.47167Каардынаты: 53°09′32″ пн. ш. 24°28′18″ у. д. / 53.15889° пн. ш. 24.47167° у. д. / 53.15889; 24.47167
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Вацлава на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Касьцёл Сьвятога Вацлава
Касьцёл Сьвятога Вацлава на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Вацлава — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Ваўкавыску. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з агароджай, брамай і капліцай.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы драўляны касьцёл у Ваўкавыску збудавалі ў 1430 годзе з фундацыі вялікага князя Вітаўта. У XVII ст. у месьце збудавалі новы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ваўкавыск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1827 годзе будынак касьцёла зьнішчыў пажар, па чым набажэнствы праводзіліся ў драўлянай гаспадарчай пабудове.

У 1846—1848 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла. 13 жніўня 1850 году яго кансэкраваў біскуп віленскі Вацлаў Жылінскі. У канцы XIX ст. за касьцёлам, у агароджы збудавалі капліцу ў гонар манашкі ордэна фэліцыянак Цаліны Сэхэн.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1929—1930 гадох касьцёл адбудавалі і пашырылі па пажары. На 1932 год парафія налічвала 3166 чалавек[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з прастакутнай апсыдай і дзьвюма закрысьціямі. Абапал галоўнага ўваходу — два невялікія памяшканьні, над якімі разьмяшчаюцца хоры. Цэнтральная частка галоўнага (заходняга) фасаду вылучаецца чатырма пілястрамі, бакавыя маюць выгляд асноваў 1-ярусных 4-гранных вежаў, дэкаруюцца пілястрамі і завяршаюцца трыгліфным фрызам і карнізам з сухарыкамі. Паміж вежамі атык крывалінейнага абрысу. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца пілястрамі і дэкаруюцца аркавымі паскамі, якія абрамляюць паўцыркульныя аконныя праёмы.

У інтэр’еры два рады калёнаў (па тры ў кожным) утвараюць тры нэфы (бакавыя ўдвая вузейшыя за цэнтральны). Перакрыцьце бэлькавае, над апсыдай — цыліндрычнае скляпеньне з распалубкай. Пры ўваходзе два невялікія памяшканьні, над якімі разьмяшчаюцца хоры. Цэнтральны алтар вылучаецца чатырма калёнкамі і дэкаруецца скульптурай (Сьвятыя Пётар і Павал, XIX ст., дрэва), ляпным арнамэнтам і размалёўкай. Два бакавыя алтары сваім канструкцыйным разьвязкам паўтараюць цэнтральны, аздоблены вітражамі.

Тэрыторыю касьцёла атачае агароджа з бутавага каменю і мэталічных кратаў. Галоўны ўваход вылучаецца 3-пралётнай мураванай брамай.

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты пакатым 2-схільным дахам. Фасад завяршаецца 2-гранным шчытом з аркатурным фрызам і крыжом. У цэнтры ён праразаецца шырокім аркавым ўваходным праёмам, з бакоў — умацоўваецца 2-ступеньчатымі пілёнамі-контрфорсамі. Аналягічны разьвязак мае тыльны фасад будынка.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 25
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 55.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413Г000085