Пётар Багратыён
расейскі вайскавод
Князь Пётар Іва́навіч Багратыён (па-грузінску: პეტრე ივანეს ძე ბაგრატიონი; 1765, Тыфліс ці Кізьляр — 24 верасьня [ст. ст. 12 верасьня] 1812, сяло Сіма Ўладзімерскай губэрні, Расейская імпэрыя) — расейскі[2] генэрал ад інфантэрыі, шэф лейб-гвардыі Егерскага полку, галоўнакамандуючы 2-й Заходнім войскам на пачатку вайны 1812 году. Старэйшы брат генэрал-лейтэнанта расейскага войска князя Рамана Іванавіча Багратыёна й дзядзька генэрал-лейтэнанта расейскага войска, інжынэра й вучонага-мэталюрга князя Пятра Рамановіча Багратыёна (сына Рамана Іванавіча Багратыёна).
Пётар Багратыён პეტრე ივანეს ძე ბაგრატიონი | |
1765 — 12 верасьня 1812 (24 верасьня 1812) (47 гадоў) | |
Партрэт П. І. Багратыёна працы Джорджа Доў. Вайсковая галерэя Зімняга палацу, Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)[1] | |
Месца нараджэньня | Тыфліс ці Кізьляр |
---|---|
Месца сьмерці | сяло Сіма, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя |
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя |
Род войскаў | Расейская імпэратарская армія[d] |
Гады службы | 1782—1812 |
Званьне | генэрал ад інфантэрыі |
Камандаваў | армія |
Бітвы/войны | Бітва пад Галябрунам, Бітва пад Аўстэрліцам, Барадзінская бітва |
Узнагароды | |
Памяць
рэдагавацьЯгоным імем названа вуліца ў Менску.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. — 1981. — С. 251, кат. № 7818.
- ^ Данилов А. А. История России, IX-XIX века: справочные материалы. — Владос, 1998. — С. 309. — 429 с.