Альшымава
Альшы́мава[2] — былая вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Субацкага сельсавету. Цяпер у складзе Ваўкавыску.
Альшымава | |
трансьліт. Aĺšymava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Субацкі |
Насельніцтва: | 150 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
СААТА: | 4208859046 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′31″ пн. ш. 24°26′42″ у. д. / 53.17528° пн. ш. 24.445° у. д.Каардынаты: 53°10′31″ пн. ш. 24°26′42″ у. д. / 53.17528° пн. ш. 24.445° у. д. |
± Альшымава |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1800 годзе шляхецкая ваколіца ў Ваўкавыскай парафіі з 13 шляхціцамі і 7 мужчынамі сялянамі. У 1811 годзе частка вёскі з 1 мужчынам у фальварку А. Ёсіфа Брынка, другая частка з 8 мужчынамі ў другім фальварку А. Ігнація Тулоўскага. У 1836 годзе дзьве прыватныя вёскі з 10 дварамі, 35 мужчын і 33 жанчыны. У 1845 годзе частка вёскі ў маёнтку А. Тарэзіі Банькоўскай 8 дваровых людзей, 21 мужчына і 21 жанчына. У 1858 годзе частка вёскі з 15 мужчынамі і 16 жанчынамі ў маёнтку А. Тарэзы Паўлаўны Банькоўскай, другая частка вёскі з 15 мужчынамі і 16 жанчынамі ў другім маёнтку А. Леапольда Восіпавіча Тулоўскага. З 1861 годзе ў Біскупіцкай воласьці. У 1905 годзе — 121 жыхар, у 1914 — 27 двароў, 72 мужчын і 77 жанчын.
У 1921—1939 гг. у гміне Біскупцы.
26 красавіка 2011 году вёска Альшымава перададзеная ў склад гораду Ваўкавыску[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- 2004 год — 53 двары, 132 жыхары
- 2009 год — 150 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 133
- ^ «Об изменении границ города Волковыска, Волковысского и Субочского сельсоветов Волковысского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26.04.2011 г. № 87 (рас.)