Касьцёл

збудаваньне для правядзеньня каталіцкіх набажэнстваў

Касьцёл (па-польску: kościół, па-чэску: kostel, па-славацку: kostol, ад па-лацінску: castellum — «умацаваньне») — у Касьцёлах хрысьціянскіх назва будынку, прызначанага для сакральных мэтаў: служэньня набажэнстваў, спраўленьня сакраментаў, маленьня і г. д. Першыя касьцёлы пачалі будаваць у IV стагодзьдзі, раней існавалі толькі хатнія касьцёлы.

У акце кансэкрацыі, які спраўляецца біскупам, касьцёл актрымлівае імя патрона — у Каталіцкім касьцёле гэта часьцей за ўсё імя сьвятога альбо Маці Божай, а ў іншых касьцёлах Езуса Хрыстуса, Сьвятога Духа ці Сьвятой Тройцы.

У Каталіцкім касьцёле паводле значнасьці выдзяляюцца наступныя касьцёлы: базыліка, катэдра, калегіята, парафіяльны касьцёл, фара, дапаможны касьцёл і кляштарны касьцёл. У той жа час у Эвангеліцка-Аўгсбурскім Касьцеле выдзяляюцца касьцёлы парафіяльныя й філіяльныя.

Глядзіце таксама

рэдагаваць