Аляксандар Дзядзюшка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзядзюшка.
Алякса́ндар Ві́ктаравіч Дзядзю́шка (20 траўня 1962, Ваўкавыск, БССР — 3 лістапада 2007, Уладзімерская вобласьць) — беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.
Аляксандар Дзядзюшка | |
па-беларуску: Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка | |
Дата нараджэньня | 20 траўня 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ваўкавыск, БССР |
Дата сьмерці | 3 лістапада 2007 (45 гадоў) |
Месца сьмерці | Уладзімерская вобласьць, Расея |
Прычына сьмерці | дарожна-транспартнае здарэньне |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1987—2007 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1747486 |
Сайт | adedushko.ru |
Біяграфія
рэдагавацьАляксандар Дзядзюшка нарадзіўся 20 траўня 1962 году ў горадзе Ваўкавыск Гарадзенскай вобласьці.
У школьныя гады захапляўся мастацкай самадзейнасьцю: займаўся ў танцавальных ансамблях, гуляў у «капусьніках», добра чытаў вершы. Але паступіць у інстытут адразу пасьля школы не атрымалася: год працаваў аўтасьлесарам. Затым тры гады служыў на Балтыйскім флёце (на кабэлеўкладчыку «Данецк»). Пасьля службы год працаваў цэхавым фізоргам на заводзе ЗІЛ. У наступным годзе паступіў у Горкаўскаю тэатральную вучэльню, якую скончыў праз 3,5 году. Паўгады працаваў у тэатры Менску, затым шэсьць сэзонаў ва Ўладзімерскім драматычным тэатры (больш за палову роляў — галоўныя).
Першая эпізадычная роля ў кіно — начальнік патруля ў вайсковай камэдыі «ДМБ». Першая сур’ёзная роля — у «Дырэкторыі сьмерці» (1999). У 2003 годзе зорнай гадзінай Аляксандра Дзядзюшкі стала роля ў сэрыяле Ігара Талпы «Апэратыўны псэўданім». У далейшым здымаўся ў асноўным у вострасюжэтных тэлесэрыялах.
Загінуў 3 лістапада 2007 году ў аўтакатастрофе разам зь сям’ёй (жонкай і сынам).[1] Аляксандар Дзядзюшка на сваім аўтамабілі перасёк дзьве суцэльныя лініі і выехаў на сустрэчную паласу, дзе на крайняй левай паласе сустрэчнага руху сутыкнуўся з грузавіком Scania. Кіроўца грузавіка застаўся ў жывых.
Аляксандар Дзядзюшка быў пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве разам з жонкай Сьвятланай Чарнышковай і сынам Зьмітром Дзядзюшкам (1999 году нараджэньня). Сын Зьміцер таксама здымаўся ў кіно: тэлесэрыял «Сармат», фільмы «Рэальны тата» і «Вячэрняя казка».
Фільмаграфія
рэдагаваць- 1997 — Злодзей
- 1999 — тэлесэрыял Дасье дэтэктыва Дуброўскага «Кошт галавы»
- 1999 — тэлесэрыял Дырэкторыя сьмерці «Ход фэрзем»
- 1999 — Сямейныя таямніцы
- 2000 — ДМБ
- 2000—2004 — тэлесэрыял «Марш Турэцкага» «Небясьпечна для жыцьця», прымаў удзел ва ўсіх сэзонах
- 2003 — Чорны мяч
- 2001 — Лялька
- 2003 — тэлесэрыял Дружная сямейка
- 2003 — Таямніца блакітнай даліны
- 2003 — тэлесэрыял Апэратыўны псэўданім
- 2003 — тэлесэрыял Спэцпрызн
- 2004 — тэлесэрыял Сармат
- 2005 — Каманда чэмпіёнаў
- 2005 — Хлопцы са сталі
- 2005 — Замах (сэрыял?)
- 2005 — тэлесэрыял Апэратыўны псэўданім-2
- 2005 — Расейскі бізнэс 21 стагодзьдзя
- 2006 — Афіцэры
- 2006 — Псэўданім «Альбанец»
- 2007 — Я шпік
- 2007 — Вячэрняя казка
- 2007 — Калі ты мяне чуеш
- 2008 — Псэўданім «Альбанец»-2
- 2009 — Тарас Бульба
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- Прэмія ФСБ за 2007 год у намінацыі «Акторская праца» (пасьмяротна) за фільмы «Псэўданім „Альбанец“», «Сармат», «Апэратыўны псэўданім».