Багданава
Багда́нава[1], Багданаў — вёска ў Беларусі, на рацэ Альшанцы. Уваходзіць у склад Вішнеўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 120 чалавек. Знаходзіцца за 36 км на паўночны захад ад Валожына, за З км ад чыгуначнай станцыі Багданаў (лінія Маладэчна — Ліда); на шашы Валожын — Ашмяны.
Багданава лац. Bahdanava | |
Новыя званіца і касьцёл | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Вішнеўскі |
Насельніцтва: | 120 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222344 |
СААТА: | 2244820006 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′35″ пн. ш. 26°6′26″ у. д. / 54.17639° пн. ш. 26.10722° у. д.Каардынаты: 54°10′35″ пн. ш. 26°6′26″ у. д. / 54.17639° пн. ш. 26.10722° у. д. |
± Багданава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Багданаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), радзіма і месца пахаваньня мастака Фэрдынанда Рушчыца. Да нашага часу тут захаваўся парк і руіны лядоўні пры сядзібе Рушчыцаў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі драўлянага клясыцызму, помнік арітэктуры[2] XIX ст., адлюстраваны на карціне Ф. Рушчыца «Ля касьцёла».
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Багданаў упамінаецца ў XVI ст. як маёнтак Галыпаны[3]. У 1558 годзе пры падзеле спадчыны князя С. Ю. Галыпанскага, гаспадарскага стольніка вялікага літоўскага, маёнтак перайшоў у валоданьне ваяводзічаў Мікалая і Багдана Сапегаў і іхнай сястры Фядоры. У 1561 годзе трэцюю частку маёнтку Багдан Сапега запісаў сваёй жонцы княгіні Марыі Капусьцянцы, а ў 1566 годзе перайменаваў у Багданаў — у гонар свайго імя. Тут ён атрымаў дазвол вялікага князя Жыгімонта Аўгуста заснаваць мястэчка і трымаць у ім вольныя корчмы, праводзіць штотыднёвыя таргі ў чацвяргі і штогадовыя кірмашы ў дзень Сьвятога Духа.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Багданаў увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1602 год існавалі аднайменныя мястэчка і двор, уладаньне сына Багдана Сапегі, канюшага вялікага літоскага, старосты ашмянскага Паўла Стэфана Сапегі. У 1653 годзе Багданаў перайшоў у валоданьне Пацаў, з 1696 году мястэчкам валодалі Данілевічы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Багданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вішнеўскай воласьці Ашмянскага павету[4] Менскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Чаховічаў, якія заклалі тут батанічны сад з гадавальнікам баброў, а ў 1836 годзе перайшоў да Рушчыцаў. У 1844 годзе ў мястэчку збудавалі касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла.
У другой палове XIX ст. статус Багданава панізілі да вёскі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы быў 31 двор, дзеяў касьцёл, працавала карчма, штогод (у верасьні) праводзіўся кірмаш. Побач знаходзілася аднайменная мыза, у якой было 4 двары. У 1905 годзе за 3 км ад вёскі пачалося будаваньне чыгуначнай станцыі і паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Багданаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Сядзіба, 1896 г.
-
Касьцёл, 1896 г.
-
Млын. Ф. Рушчыц, 1897 г.
-
Сядзіба. Ф. Рушчыц, 1898 г.
-
Сядзіба. Ф. Рушчыц, 1898 г.
-
Касьцёл. Ф. Рушчыц, 1900 г.
-
Хата. Ф. Рушчыц, 1902 г.
-
Сядзіба. Ф. Рушчыц, 1905 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Багданаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. У ліпені 1919 — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Багданаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час у вёсцы было 39 двароў, у аднайменным фальварку — 17[6].
У 1939 годзе Багданаў увайшоў у БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Ігнатаўскім сельсавеце Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці). На 1940 год у вёсцы было 43 двары, у маёнтку — 7, на чыгуначнай станцыі — 22. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 году да 9 ліпеня 1944 году Багданаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 16 ліпеня 1954 году да 6 студзеня 1965 году Багданава было цэнтрам Багданаўскага сельсавету, створанага ў выніку аб’яднаньня Ігнатаўскага і Войштавіцкага сельсаветаў. З 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў Іўеўскі, з 13 лютага 1960 году — у Ашмянскі, з 25 сьнежня 1962 году да 6 студзеня 1965 году — зноў у Іўеўскі раёны Гарадзенскай вобласьці, з 6 студзеня 1965 году — у Валожынскім раёне Менскай вобласьці.
На 1994 год у Багданаве было 72 двары, на 1993 год — 71, на 1995 год — 76, на 2008 год — 52. У 1999 годзе ў вёсцы збудавалі новы касьцёл Сьвятога Міхала Архангела на месцы спаленага ў Другую сусьветную вайну. Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Багданаўскага сельсавету[7].
-
Вуліца, да 1918 г.
-
Касьцёл, 1930 г.
-
Касьцёл, 1930 г.
-
Касьцёл. Ю. Клос, 1930 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 190 чал. у вёсцы Багданаве, 42 чал. у мызе Багданаве
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 163 чал. у вёсцы Багданаве, 9 чал. у маёнтку Багданаве (Рушніцы), 9 чал. у былой карчме Багданаве; 1908 год — 185 чал.; 1921 год — 180 чал. у вёсцы Багданаве, 81 чал. у фальварку Багданаве; 1940 год — 280 чал. у вёсцы Багданаве, 78 чал. у маёнтку Багданаве; 1959 год — 277 чал.; 1993 год — 176 чал.[8]; 1994 год — 178 чал.; 1995 год — 192 чал.; 1999 год — 169 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — 129 чал.; 2010 год — 120 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Багданаве працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, амбуляторыя, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, пошта, 2 крамы.
Забудова
рэдагавацьПлян Багданава Г-падобны: ад галоўнай простай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, адыходзіць вуліца, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова — традыцыйныя драўляныя дамы сядзібнага тыпу, шчыльна разьмешчаныя з абодвух бакоў вуліцаў. Вытворчы сэктар знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Месца пахаваньня Фэрдынанда Рушчыца
- Сядзіба Рушчыцаў (захаваліся фрагмэнты парку, рэшткі кароўніка і лядоўні 1783 году)
- Тэрыторыя былога касьцёла
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1844 год, згарэў у Другую сусьветную вайну; 1944 год, разабраны разам з званіцай у 1980-я гады)
Галерэя
рэдагаваць-
Магіла Ф. Рушчыца
-
Рэшткі лядоўні
-
Рэшткі лядоўні
-
Новы касьцёл
Асобы
рэдагаваць- Фэрдынанд Рушчыц (1870—1936) — маляр, графік, тэатральны дэкаратар і пэдагог
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 113.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 202.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 353.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 286
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 354.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Батвіннік М. Багданава // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 269.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.