Павал Стэфан Сапега
Павал Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канюшы вялікі літоўскі (1593—1623), падканцлер вялікі літоўскі (з 1623)[1].
П. С. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1565 |
Памёр | 19 ліпеня 1635 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Багдан Сапега Марыя Капуста |
Жонка | Рэгіна з Дыбоўскіх Альжбета Вэсэлен Кацярына з Гаслаўскіх Соф’я з Даніловічаў |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Ганна Кацярына, Тэафілія, Крыстына |
Дзейнасьць | дзяржаўны дзяяч |
Біяграфія
рэдагавацьЗ коданскай лініі роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Багдана і Марыі Капусьцянкі. Меў брата Мікалая Крыштапа.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага вялікага літоўскага. У 1600 зьдзейсьніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў папа Клімэнт VIII.
Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611. У часе аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.
14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера вялікага літоўскага. Быў прыхільнікам зьніжэньня вартасьці талераў і дукатаў дзеля спыненьня іх вывазу за мяжу.
Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай сьмерці, браў удзел у таемных нарадах Сэнату пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (2—5 траўня 1632), а таксама ў каранаваньні Ўладзіслава Вазы ў лютым 1633.
Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Вэселены (у 1602)), зь якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крыстыну. Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацьверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касьцёле францішканаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагільле для яго і трох жонак[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 178.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПавал Стэфан Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў