Палацава-паркавы комплекс Рушчыцаў
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Рушчыцаў
| |
Рэшткі сядзібы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Багданава |
Каардынаты | 54°10′40.51″ пн. ш. 26°06′56.37″ у. д. / 54.1779194° пн. ш. 26.1156583° у. д.Каардынаты: 54°10′40.51″ пн. ш. 26°06′56.37″ у. д. / 54.1779194° пн. ш. 26.1156583° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Рушчыцаў | |
Палацава-паркавы комплекс Рушчыцаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Рушчыцаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Багданаве. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Твор архітэктуры клясыцызму і традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з старога драўлянага і новага мураванага палацаў (захаваліся падмуркі), двух вялікіх гаспадарчых будынкаў (цяпер кароўнікі), сьвірану і парку.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСядзіба ў Багданаве існавала з другой паловы XVІ ст., калі яе разам зь вёскай заснаваў Багдан Сапега. У 1653 годзе яна перайшла да дачкі Казімера Мікалая Сапегі Барбары Валовіч. Потым сядзібай валодалі Пацы, Даніловічы, Чаховічы. Каля 1690 году ў Багданаве збудавалі апошні драўляны палац. За Чаховічамі ў 1697, 1742 і 1776 гадох складаліся інвэнтары сядзібы. Па сьмерці Віктара Чаховіча сядзіба перайшла да яго сына Казімера (памёр у 1834 годзе). У канцы XVIII ст. Казімер Чаховіч збудаваў мураваны палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа сьмерці ўдавы Казімера сядзібу прадалаі Фэрдынанду Рушчыцу (1786—1848), адвакату, жанатаму з Ганнай Чаховіч. Потым сядзібай валодалі яго сын Эдвард Фэрдынанд, жанаты з Альбінай Мюнх, унук Фэрдынанд, вядомы мастак, які нарадзіўся ў сядзібе ў 1870 годзе і рэгулярна прыязджаў сюды будучы студэнтам Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, прафэсарам Школы выяўленчых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, катэдры малярства Віленскага ўнівэрсытэту. Тут жылі яго сёстры Вольга і Ганна. У 1912 годзе Фэрдынанд Рушчыц прыбудаваў да мураванага палаца вэранду. У сядзібе прайшлі апошнія яго чатыры гады жыцьця. Пэйзажы Багданава знайшлі адлюстраваньне ў работах «Зямля», «Млын», «У сьвет», «Эмігранты», «Вясна», «Зімняя казка», «Млын уночы».
Найноўшы час
рэдагавацьУ ліпені 1944 году сядзіба згарэла[1].
Архітэктура
рэдагавацьДраўляны палац — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў прастакутны зруб зь лістоўніцы.
Мураваны палац (меў назвы мур, скарбец) — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з портыкам на двух калёнах. З паўночнага боку да яго далучалася вэранда, дах якой абапіраўся на шэсьць філяраў. Мураваны палац быў халодным, жылым быў драўляны палац. У кабінэтах, залях (зялёнай і жоўтай) і сталовым пакоі разьмяшчаліся мастацкія зборы, мастацкая майстэрня, бібліятэка, архіў. У доме былі кафляныя печы, каміны, люстры, мэбля першай паловы ХІХ ст. Асаблівую каштоўнасьць мелі сямейныя партрэты Рушчыцаў, Чаховічаў, Мунхаў, карціны Фэрдынанда Рушчыца і яго вучняў (за 1904—1907 гады). Захоўвалася таксама скульптура. У бібліятэцы налічвалася каля пяці тысячаў тамоў, сярод іх старажытныя выданьні на пэргаміне XVІ ст., кнігі на лацінскай, францускай, нямецкай, польскай і іншых мовах, у асноўным з права, гісторыі і літаратуры[2].
Парк
рэдагавацьПэйзажны парк плошчай каля 4 га разьмяшчаўся вакол палацаў і ўздоўж ручая, прытока ракі Альшанкі. Існаваў стаў з выспай. Дрэвастой высокай якасьці месьціўся ў выглядзе невялікіх групаў і адзінкавых дрэваў на перасечаных тэрасах ручая. Цэнтральная ўязная алея працягласьцю 240 м вяла да драўлянага палаца на ўзвышшы.
У афармленьні параднай часткі парка, уязной алеі выкарыстоўваецца бяроза. З двух бакоў алеі разьмяшчаліся баскеты з садамі (цяпер тэрыторыя забудовы). Другі, заходні заезд у сядзібу афармляецца кляновай алеяй, а перад палацам — ядлоўцам. Акцэнтам пэрспэктывы на шляху абедзьвюх алеяў быў касьцёл Сьвятога Міхаіла.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Б. Тамашэвіч, 1896 г.
-
Ф. Рушчыц, 1898 г.
-
Ф. Рушчыц, 20.10.1898 г.
-
Ф. Рушчыц, 29.10.1898 г.
-
Ф. Рушчыц, 29.10.1898 г.
-
Ф. Рушчыц, 6.11.1898 г.
-
Ф. Рушчыц, 1900 г.
-
Ф. Рушчыц, 1.04.1900 г.
-
Ф. Рушчыц, 1.04.1900 г.
-
Ф. Рушчыц, 1901 г.
-
Ф. Рушчыц, 19.03.1901 г.
-
Ф. Рушчыц, 1.04.1901 г.
-
Ф. Рушчыц, 1903 г.
-
Ф. Рушчыц, 11.08.1905 г.
-
Ф. Рушчыц, 28.07.1907 г.
-
Ф. Рушчыц, 29.11.1915 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Я. Булгак, да 1915 г.
-
Я. Булгак, да 1915 г.
-
Я. Булгак, да 1915 г.
-
Я. Булгак, да 1915 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
Я. Булгак, 1911 г.
-
1916 г.
-
1917 г.
-
9.02.1917 г.
-
Я. Булгак, 1924 г.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, 1937 г.
-
Я. Булгак, 1938 г.
-
Я. Булгак, 1939 г.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Г000080 |