Альшанка (прыток Заходняй Бярэзіны)
Рака | |
Альшанка | |
Выток | каля в. Людвікаўшчына |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 60 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,3 м³/с |
Плошча басэйну | 311 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,5 ‰ |
Альша́нка, Вішнёўка, Гальша́нка, Жыгя́нка, Лу́ска — рака ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Даўжыня 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Выдатак вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.
Пачынаецца на захадзе ад вёскі Людвікаўшчына Ашмянскага раёну, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Ашмянскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Няровы.
Даліна выразная. Абалона двухбаковая, найбольш разьвітая ў вярхоўі і ніжняй плыні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмераназьвілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Чуркі (17,7 км), ад вёскі Данілкі да вёскі Альшанка (5,1 км), ад вёскі Круглае да вусьця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчына і Нарушаўцы сажалкі (плошчай адпаведна 0,12 км² і 0,02 км²)[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 36
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 36