Багдан Сапега (сын Паўла)

(пам. 1593) ваявода менскі

Багдан Сапега (каля 1530 — 1-я палова 1593) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян берасьцейскі (15793 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па сьмерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі21 траўня 1588 «па Мікалаю Сапегу»).

Багдан Сапега
Багдан Сапега. Невядомы мастак, каля 1709
Багдан Сапега. Невядомы мастак, каля 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1530
Памёр да 22 чэрвеня 1593
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Сапега
Алена Гальшанская
Жонка Марыя Капуста
Апалёнія Друцкая-Сакалінская
Дзеці ад 1-га шлюбу: Андрэй, Павал Стэфан, Мікалай Крыштап, Барбара, Соф’я Агата, Рэгіна (Ганна)

Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Сьвятошынам, Гердышкамі, Асьнежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (15721582).

Біяграфія

рэдагаваць

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў брата Мікалая.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (15661569). Па сьмерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абраньня на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складаньня уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.

Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганеньняў на кальвіністаў[2]. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.

Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай:

  • Андрэй (? — 1630), староста гомельскі і бельскі
  • Павал Стэфан
  • Мікалай Крыштап
  • Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая па сьмерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базылянаў у Вільні;
  • Соф’я Агата (Агаф’я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайка, а другі — за берасьцейскага падкаморыя Мікалая Паца;
  • Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Юрыя Трызны.

Другі шлюб з Апалёніяй Друцкай-Сакалінскай быў бязьдзетным[3].

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 87. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
  3. ^ Bohdan Sapieha. Genealogia dynastycznaПраверана 19 лістапада 2011 г.

Літаратура

рэдагаваць