Мікалай Сапега (сын Паўла)
Мікалай Паўлавіч Сапега (каля 1525[2] — 1 лістапада 1599) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1566—1576), ваявода менскі (1676—1688), берасьцейскі (1588) і віцебскі (з 1588).
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1525 |
Памёр | 1 лістапада 1559 Берасьце |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Сапега Алена з Гальшанскіх |
Жонка | Ганна з Сангушкаў Ганна зь Вішнявецкая |
Дзеці | ад 2-га шлюбу: Ян, Мікалай, Крыштап, Фрырэрык, Аляксандар, Габрыэль, Гальшка |
Дзейнасьць | дыплямат |
Валодаў Гальшанамі, Коднем, маёнткамі ў Берасьцейскім, Лідзкім, Ашмянскім паветах, на Валыні. Быў старостам рэчыцкім (1570—1573) і аршанскім (з 1588)[2], дзяржаўцам сураскім і вяліскім (1591—1597).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗ коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла, ваяводы наваградзкага, і Алены, дачкі князя Юрыя Гальшанскага-Дубравіцкага.
У 1545—1546 гадах навучаўся ў Ляйпцыгскім(de) і ў 1547—1548 гадах у Каралявецкім(de) унівэрсытэтах. Як ротмістр коннай харугвы ўдзельнічаў (з 1561 году) у Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў. У 1564—1568 гадах працягваў вайсковую кар’еру на той жа вайне. Ва ўзнагароду за ўдзел у бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1566 названы маршалкам гаспадарскім. У 1576 годзе незадоўга да сьмерці бацькі фактычна выконваў урад ваяводы наваградзкага. 9 ліпеня 1576 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прызначыў яго ваяводам менскім. Пазьней 3 красавіка 1588 годзе прызначаны берасьцейскім «па сьмерці Гаўрылы Гарнастая», а 10 кастрычніка таго ж году віцебскім ваяводам «па сьмерці Станіслава Паца». Падпісаў акт Люблінскай уніі ў 1569 годзе. Быў паслом Жыгімонта Аўгуста да імпэратара Максыміліяна ІІ, ад якога атрымаў тытул графа Сьвятой Рымскай Імпэрыі і кавалера Залатога руна. Разам з ваяводам мазавецкім(pl) Станіславам Крыцкім (паводле іншых зьвестак з Тышкевічам) у 1577—1578 гадах быў паслом да цара Івана Маскоўскага.
У часы безкаралеўя ў верасьні 1586 быў адным з тых сэнатараў, якія зьвярнуліся зь лістом да маскоўскіх баяраў дзеля перамоваў аб вуніі Рэчы Паспалітай з Маскоўскім княствам. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. Падчас берасьцейскага сойміку ў 1596 годзе падтрымаў імкненьні Рэчы Паспалітай далучыцца да антытурэцкай лігі.
У 1580 годзе швагер Мікалая Сапегі Астафей Валовіч заказаў на іх абодвух трохгадовы кантракт з каралем на варэньне солі ў Кодні з каралеўскіх жупаў(pl) у Велічке(pl) і Бохні(pl). Падобныя кантракты ў 1584 годзе Мікалай атрымаў на рускія жупы(pl), а ў 1597 годзе зноў на кракаўскія(pl). Абодва гэтыя кантракты праз год былі спыненыя зь незразумелых прычынаў.
Выхаваны ў праваслаўі, знаходзіўся на працягу жыцьця пад уплывам кальвінізму, не парываючы аднак цалкам з папярэдней верай. Рэшткі свайго бацькі і дзеда перанёс з Бочак(pl) у коданскую царкву. Збудаваў там жа за вялікі кошт прыгожы палац на месцы старога замчышча.
Першы шлюб (24 верасьня 1563) з Ганнай княжной Кашырскай (?—1580), дачкой луцкага старосты Андрэя Міхайлавіча Сангушкі, быў бязьдзетным. У другім шлюбе з Ганнай (?—1598), дачкой ваяводы валынскага Андрэя Вішнявецкага і Яўхіміі Вяржбіцкай, нарадзілся сем дзяцей:
- Ян (?—1614);
- Мікалай;
- Крыштап (?—27 лістапада 1637), які быў пасьлядоўна падстоліем, стольнікам, крайчым і падчашым літоўскім;
- Фрыдэрык;
- Аляксандар (?—1619), з 1609 віцебскі падкаморы;
- Габрыель (?—1614—?);
- Гальшка[3], жонка наваградзкага кашталяна Самуэля Валовіча;
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 91. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ а б Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
- ^ а б Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 169.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz. — Lipsk, 1839—1846.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМікалай Сапега (сын Паўла) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў