Ля касьцёла ці Ля касьцёла. Нядзельны дзень[1] — карціна мастака Фэрдынанда Рушчыца, напісаная ў Багданаве ў 1899 годзе. Раней была адзінай ў Беларусі карцінай мастака. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь[2].

Ля касьцёла
па-польскуKoło kościoła
Мастак Фэрдынанд Рушчыц
Год 1899
Тып палатно, алей
Месцазнаходжаньне Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі БеларусьМенск

Апісаньне

рэдагаваць

Мастак неаднаразова зьвяртаўся да тэмы мясцовага храма, адлюстроўваў яго з розных ракурсаў. Выдатны прыклад беларускага драўлянага дойлідзтва другой паловы XVII стагодзьдзя Касьцёл арханёла Міхаіла, які выяўлены на карціне, нажаль, да нашага часу не захаваўся — згарэў у часе Другой сусьветнай вайны. Мы маем магчымасьць бачыць яго, дзякуючы фатаздымкам сябра Рушчыца, Яна Булгака, а карціна дазваляе адчуць настрой вясновага цёплага дня, адчуць яднаньне зямлі, сьвятла, людзей, нябёсаў, гулкімі гукамі, якія ліюцца з палатна.[1]

Карціна вы­ка­на­на ў ха­рак­тэр­ным для Рушчыца сты­лі сым­ба­ліч­на­га пэй­за­жу: лю­дзі ні­ко­лі не трап­ля­юць у цэнтар гля­дац­кай ува­гі, іх воб­ра­зы раз­мы­тыя і пад­крэс­ьле­на без­абліч­ныя — мас­так пра­па­ноў­вае нам у кож­ным на­ма­ля­ва­ным ім ча­ла­ве­ку па­знаць ся­бе і стаць суў­дзе­ль­ні­кам та­го ці інша­га яго тво­ра.[2]

Яркі блакіт вясновага неба, палосы цёплых прамянёў сонца на драўляных збудаваньнях працяты асаблівым пранізьлівым каханьнем і лагодаю. Бачны бабінец старэнькага ўрослага ў зямлю касьцёла. У яго ўпаўзаюць пахілыя старэчыя фігуркі быццам чарада доўгіх дзесяцігодзьдзяў, што прайшлі перад яго позіркам; старыя паважна стаяць наводдаль. Гракі на голых галінках дрэў; экспрэсіўныя бела-ружовыя аблокі, надзвычайная блакітная пранізьлівасьць неба, а ўдалечыні — сінія ўзгоркі і невыказны сум.[2] На ажыўшай зямлі сьвята — ізноў вярнулася вясна і жыцьцё[1] .

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в Фердинанд Рущиц (1870 – 1936). К 140-летию со дня рождения художника (рас.). Нацыянальны мастацкі музей РБ. Праверана 2011-12-23 г.
  2. ^ а б в Барыс КРЭПАК Богданаўская “святыня думання” Фердынанда Рушчыца (бел.). «Культура». Праверана 2011-12-23 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Палікарпаў В. «Ля касцёла» // Дыялог. — 2000. — № 6. — С. 16-17.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць