Данілевічы
Даніле́вічы[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 28 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Данілевічы ўваходзяць у склад Дуброўскага сельсавету.
Данілевічы | |
трансьліт. Danilievičy | |
Першыя згадкі: | 1508 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Дуброўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 81 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228824021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°46′9″ пн. ш. 27°59′10″ у. д. / 51.76917° пн. ш. 27.98611° у. д.Каардынаты: 51°46′9″ пн. ш. 27°59′10″ у. д. / 51.76917° пн. ш. 27.98611° у. д. |
± Данілевічы |
Гісторыя
рэдагавацьПа пісьмовых крыніцах вядомыя з 1508 году, у складзе Вялікага княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі, з 1886 году сяло знаходзілася ў Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і забілі 8 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1845 год — 16 двароў, 146 жыхароў; 1886 год — 26 двароў, 188 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 57 двароў, 370 жыхароў; 1917 год — 59 двароў, 387 жыхароў; 1921 год — 312 жыхары; 1940 год — 74 двары, 446 жыхароў; 1998 год — 104 двароў, 149 жыхароў; 1999 год — 162 жыхары; 2000 год — 89 двароў, 167 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 81 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьБібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьКаля вёскі ў лесе знаходзіцца дуб вышынёй 32 м, дыямэтрам 1,6 м, акружынай 4,5 м — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня.
Помнікі архітэктуры
рэдагаваць- Сьвята-Міхайлаўская царква, пабудаваная ў 2000 годзе.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 216
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.