Зьміцер Яцкевіч
Зьміцер Яцкевіч (нар. 11 сакавіка 1966, Бабруйск) — беларускі гісторык, археограф, архівіст.
Зьміцер Яцкевіч | |
Дата нараджэньня | 11 сакавіка 1966 (58 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Бабруйск |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | гісторык, археоляг, архівіст, археограф |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў БДУ (1990). 3 1988 працаваў археолягам у вытворчым аб’яднаньні «Белрэстаўрацыя» і Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1992 працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. У 1992 - 2004 - вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытных актаў, з 2004 загадчык аддзелу публікацыі дакумэнтаў.
Дасьледуе гісторыю і культуру местаў і мястэчак Беларусі XVI—XVIII стст., праблемы Магдэбурскага права, дарэвалюцыйную гісторыю архіваў, праблемы археаграфіі, генэалёгіі, геральдыкі, палеаграфіі, філіграназнаўства[1].
Працы
рэдагавацьАдзін з аўтараў даведнікаў «Малы гербоўнік наваградзкай шляхты» (Менск, 1997), «Магілёўскі магістрат — 1580—1581, 1588 гг.» (Менск, 1999), «Гербоўнік беларускай шляхты» (т. 1, Менск, 2000).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яцкевіч Зміцер Лявонцьевіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 788.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0