Леанард Пацей (каля 1730 — 14 ліпеня 1774) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1752—1771) і стражнік вялікі літоўскі (з 1771).

Леанард Пацей
Леанард Пацей
Леанард Пацей

Герб «Вага»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1730
Памёр 14 ліпеня 1774
Пахаваны
Род Пацеі
Бацькі Аляксандар Пацей
Тэрэза з Войнаў-Ясянецкіх
Жонка Марыя Аляксандра з Радзівілаў
Дзеці Аляксандар Міхал

Быў старостам рагачоўскім і алькеніцкім. Кавалер Ордэна Белага Арла (1759).

Біяграфія рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў гербу «Вага», сын Аляксандра, ваяводы троцкага, і Тэрэзы з Войнаў-Ясянецкіх, удавы кашталяна амсьціслаўскага Канстантына Бэнэдыкта Бжастоўскага. Меў старэйшага брата Людвіка (каля 1726 — 1771), стражніка вялікага літоўскага.

Абіраўся паслом ад Віцебскага ваяводзтва на соймы 1750 і 1752 гадоў. У 1752 годзе атрымаў урад абознага вялікага літоўскага. Зноў абіраўся паслом на соймы 1762 і 1764 гадоў. На апошнім зь іх удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1771 годзе атрымаў урад стражніка вялікага літоўскага.

Па першым падзелу Рэчы Паспалітай (1772) дзеля захаваньня ўласных маёнткаў у Полацкім ваяводзтве ў 1773 годзе прысягнуў Кацярыне II[1].

У 1773 годзе ажаніўся з Марыяй Аляксандрай, дачкой старосты рэчыцкага Альбрэхта Радзівіла. У шлюбе нарадзіўся сын Аляксандар Міхал, апошні абозны вялікі літоўскі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Грыцкевіч А. Пацеі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 421.

Літаратура рэдагаваць