Жытомірская вобласьць
Жыто́мірская во́бласьць (па-ўкраінску: Житомирська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Ўкраіны. Плошча 29,9 тыс. км². Насельніцтва 1389,3 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Жытомір.
Жытомірская вобласьць | |
Житомирська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць Украіны[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Жытомір |
Улучае | 23 раёны |
Найбуйнейшыя гарады | Бярдычаў, Корасьцень |
Дата ўтварэньня | 22 верасьня 1937 |
Губэрнатар | Сяргей Машкоўскі |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1389,3 тыс. (2,83%, 15-е месца) |
Шчыльнасьць | 44,59 чал./км² |
Плошча | 29,9 тыс. км² (4,94%, 5-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 316 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-18 |
Тэлефонны код | +38 041 |
Паштовыя індэксы | 10xxx, 11xxx, 12xxx, 13xxx |
Інтэрнэт-дамэн | zhitomir.ua; zt.ua |
Код аўтам. нумароў | AM |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьНа ўсходзе мяжуе з Кіеўскай вобласьцю, на поўдні — зь Віньніцкай вобласьцю, на захадзе — з Хмяльніцкай і Ровенскай абласьцямі Ўкраіны. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.
Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход 170 км, з поўначы на поўдзень — 230 км.
Клімат
рэдагавацьПаўночная частка вобласьці разьмяшчаецца ў зоне лісьцяных лясоў. Поўдзень — у зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны зь вільготным цёплым летам і мяккай воблачнай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,5 °C, ліпеня +18,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 753 мм.
Рэльеф
рэдагавацьПаверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну з агульным зьніжэньнем у поўночным і паўночна-ўсходнім кірунку. Большая частка вобласьці (паўднёвая ды паўднёва-заходняя) ляжыць у межах Прыдняпроўскага ды Валына-Падольскага ўзвышшаў. Паўночна-ўсходнюю частку займае Палеская нізіна.
Глебы: на поўначы — дзярнова-падзолістыя, на поўдні — чарназёмы звычайныя.
Карысныя выкапні
рэдагавацьНа тэрыторыі вобласьці ёсьць паклады будаўнічых пяскоў, пірафілітавых сланцаў, керамічных глінаў і шэрагу іншых відаў мінэральнай будаўнічай сыравіны. Таксама прысутнічаюць рэдказямельныя элемэнты — ванад, сканд, гафн, тор, якія карыстаюцца значным попытам на сьветавым рынку.
Пэрспэктыўным зьяўляецца радовішча мармуру, які мае малюнак надзвычайнай красы, добра палюецца.
У вобласьці здабываецца каляровы напаўкаштоўны камень — бэрыль, а таксама тапаз, кварц.
Водныя аб’екты
рэдагавацьПа тэрыторыі вобласьці цячэ 221 рэчка агульнай даўжынёй 5366 км. Усе рэкі належаць да басэйну Дняпра. Найвялікшыя рэкі паводле даўжыні ў межах вобласьці — Тэтэраў — 247 км, Случ (прыток Гарыні) — 194 км, Ірпень — 174 км, Ірша — 136 км. На тэрыторыі вобласьці знаходзіцца даволі шмат вялікіх азёраў. Найбуйнейшыя — Чорнае, Азэранскае, Дужае, Дзядовае, Прыбылавэцкае — разьмешчаныя ў басэйне ракі Ўбарць.
Гісторыя
рэдагавацьЗасяленьне вобласьці пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту.
У V—VII стсг. зв. э. тэрыторыя вобласьці была заселеная даўнімі ўсходнеславянскімі плямёнамі: поўнач — дрэўлянамі, цэнтральная частка ды поўдзень — палянамі.
У раньнефэадальны пэрыяд (ХІ — пачатак ХІІ стст.) сучасная тэрыторыя Жытомірскай вобласьці ўваходзіла ў склад старадаўняй усходнеславянскай дзяржавы — г.зв. Кіеўскай Русі.
У першай палове ХІІІ ст. Жытоміршчына пацярпела ад татара-мангольскай навалы.
У 1350—1360 роках усходняя частка вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XIV—XVI стст. большая частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваяводзтва.
Пасьля Люблінскай вуніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на тэрыторыі вобласьці пашырыўся сялянскі вызваленчы рух, прайшло паўстаньне пад кіраўніцтва С. Налівайкі, вяліся ваенныя дзеяньні Казацка-сялянскай вайны.
Пасьля далучэньня тэрыторыі сучаснай вобласьці да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIIІ ст. была ўтвораная Валынская губэрня, у 1804 року яе цэнтрам зрабіўся Жытомір.
Жытомірская вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року ў межах УССР.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 23 адміністрацыйныя раёны, 11 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 43 мястэчкі, 1588 вёсак.
Месты
рэдагавацьАбласнога значэньня
рэдагавацьРаённага значэньня
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖытомірская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў