Віньніца
Віньніца (па-ўкраінску: Вінниця) — места на захадзе цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Віньніцкай вобласьці і Віньніцкага раёну. Плошча 79,94 км². Насельніцтва на 2017 год — 372 672 чал. Знаходзіцца за 199 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел.
Віньніца лац. Vińnica | |||||
укр. Вінниця | |||||
Даўняя вежа — сымбаль места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1355 | ||||
Магдэбурскае права: | 30 траўня 1640 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Віньніцкая | ||||
Мэр: | Сяргій Маргуноў[d] | ||||
Плошча: | 79,94 км² | ||||
Вышыня: | 248 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 372 672 чал. (2017)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 4661,9 чал./км² (2017) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы — 87,2% расейцы — 10,2% палякі — 0,5% габрэі — 0,5% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-432 | ||||
Паштовы індэкс: | 21000—21499 | ||||
КОАТУУ: | 0510100000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°14′14″ пн. ш. 28°28′2″ у. д. / 49.23722° пн. ш. 28.46722° у. д.Каардынаты: 49°14′14″ пн. ш. 28°28′2″ у. д. / 49.23722° пн. ш. 28.46722° у. д. | ||||
Віньніца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Віньніцкая меская рада |
Віньніца — гістарычны цэнтар усходняга Падольля.
Этымалёгія назвы
рэдагавацьНазва места паходзіць ад стараславянскага слова «вѣно» — дарунак. Існуюць яшчэ некалькі вэрсіяў, якія тлумачаць тапонім: «віньніца» або вінакурня — прадпрыемства, на якім выраблялася віно, і Віньнічка — рэчка.
Гісторыя
рэдагаваць- 1363: першыя згадкі ў гістарычных дакумэнтах, фартэцыя Вялікага Княства Літоўскага.
- 1400—1569: адбылося 30 вялікіх нападаў на Віньніцу з боку татараў і туркаў.[2]
- 1553: у Віньніцы было 429 дамоў, працавалі 42 карчмы і 2 млыны; празь места праходзіў гандлёвы шлях на Чарнаморскае ўзьбярэжжа.
- 1558: на высьпе «на павароце Паўднёвага Буга» ўзьвялі новы замак.
- 1559: места перанесьлі бліжэй да замка.
- 1665/66: цэнтар павету Брацлаўскага ваяводзтва.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшла да Каралеўства Польскага; у Віньніцы заснавалі брацтва Кузьмы і Дзям’яна, пры якім дзейнічала школа.
- кан. XVI ст.: буйны гандлёвы і рамесны цэнтар Брацлаўшчыны.
- 1598: у Віньніцу перанесьлі сталіцу Брацлаўскага ваяводзтва.
- пач. XVII ст.: у месьце было каля 4 тыс. жыхароў (у 1604 року 702 будынкі, у 1629 — 787).[2]
- 1610—1617: у Віньніцы збудавалі езуіцкі кляштар (у 1642 року пачаў працаваць калегіюм).
- 1624: у месьце пачаў дзейнічаць дамініканскі кляштар.
- 30 траўня 1640: атрымала Магдэбурскае права і герб «2 шаблі і 2 вудачкі».
- 1651: казацкія загоны разьбілі каля Віньніцы войска Рэчы Паспалітай.
- 1672—1699: знаходзілася пад турэцкай акупацыяй.
- 2-я пал. XVIII ст.: у Віньніцы працавала мануфактура.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар намесьніцтва.
- 1798: цэнтар павету Падольскай губэрні.
- 1871: каля места прайшла чыгунка Кіеў — Балта — Адэса.
- 1913: адкрыты рух электрычнага трамвая
- 1914: цэнтар Падольскай губэрні.
- 1918: тройчы была месцам разьмяшчэньня ўрадавых структураў УНР.
- 1920: у складзе ЎССР.
- 1932: цэнтар вобласьці.
- 1937—1941: у Віньніцы НКУС праводзіў масавыя расстрэлы насельніцтва; агульная колькасьць рэпрэсаваных склала каля 20 тыс. чалавек.
- 19 ліпеня 1941 — 20 сакавіка 1944: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 23 591 чал., зь іх 32% праваслаўных, 7—8% каталікоў, 1—5% старавераў, 0—2% эвангелістаў, 58,5% юдаістаў.[3]; 1897 год — 28,9 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1913 год — 45 тыс. чал.; 1939 год — 92,9 тыс. чал.; 1959 год — 122 тыс. чал.[4]; 1970 год — 212 тыс. чал.[5]; 1991 год — 380,9 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 356,7 тыс. чал.[7]; 2015 год — 372,5 тыс. чал.
Мова
рэдагавацьукраінская мова | расейская | беларуская |
---|---|---|
84,73% | 14,36% | 0,06% |
Эканоміка
рэдагавацьХарчовая, хімічная, лёгкая, дрэваапрацоўчая прамысловасьць; машынабудаваньне (у тым ліку заводы трактарных агрэгатаў, інструмэнтальны, электратэхнічны, радыётэхнічнай апаратуры, падшыпнікаў).
Славутасьці
рэдагаваць- Былы касьцёл і кляштар дамініканаў (1760), цяпер праваслаўная царква Праабражэньня Гасподняга
- Гістарычная забудова места: гатэль «Савой», дом капітана Чаткова, жаночая гімназія, рэальная вучэльня і інш.
- Дом А. Брусілава
- Дом-музэй М Кацюбінскага
- Касьцёл і кляштар езуітаў (1610—1617, цяпер краязнаўчы музэй і абласны архіў)
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі Анёльскай (1760)
- Музэй-сядзіба М. Пірагова
- Пажарная вежа — візытоўка места
- Царква Сьв. Мікалая (1746)
Галерэя
рэдагаваць-
Былы касьцёл дамініканаў
-
Касьцёл Сьв. Панны Марыі Анёльскай
-
Царква Сьв. Мікалая
-
Кляштар езуітаў
-
Гатэль «Савой»
-
Будынак па вул. Пушкіна, 38
-
Даўняя воданапорная вежа
-
Грэка-каталіцкая царква
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Натан Альтман (1889—1970) — расейскі мастак-кубіст
- Мікола Білынскі (1852—1930-я) — украінскі гісторык, этнограф, мовазнавец
- Міхайла Кацюбінскі (1864—1913) — украінскі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч
- Робэрт Тхаржэўскі (1929—2001) — украінскі гісторык
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Вінніца // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 445
- ^ Winnica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 553
- ^ Винница // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ Винница // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Винница // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Про кількість та склад населення Вінницької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 року (укр.)
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Winnica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 553—559
- Винница // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВіньніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Віньніцкая меская рада
- Фатаздымкі «Старая Віньніца»
- Cities & towns of Ukraine (анг.)
- Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2015 zip (укр.)
- Банк даних Державної служби статистики України (укр.)