Мешка I
Ме́шка І (па-польску: Mieszko I, каля 935 — 25 траўня 992) — князь палянаў з дынастыі Пястаў. Сын Земамысла і бацька Балеслава.
Мешка I Mieszko I | |
Князь Польшчы | |
---|---|
Папярэднік | Земамысл |
Наступнік | Балеслаў I Храбры |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 935 |
Памёр | 25 траўня 992, Познань, Польшча |
Дынастыя | Пясты |
Сужэнец | Ода Дытрыхаўна[d] і Дубраўка |
Бацька | Земамысл |
Мешка I зьяўляецца першым гістарычным князем палянаў, які разглядаецца як фактычны творца польскай дзяржаўнасьці. Працягваў палітыку свайго бацькі й дзеда, якія валадарылі на землях сучаснай Вялікай Польшчы. З дапамогай племянных зьвязаў або ваеннай моцы падпарадкаваў Куявію, а таксама, верагодна, Усходняе Памор’е й Мазовію. Працяглую частку свайго жыцьця вёў барацьбу за Заходняе Памор’е, распачаў вайну з чэхамі, як вынік былі здабытыя Сылезія і Малая Польшча.
Правёў хрышчэньне свайго народу ў 966 годзе па каталіцкім абрадзе, такім чынам далучыўшы краіну да заходнеэўрапейскай культуры. На ўсіх далучаных тэрыторыях Мешка праводзіў рэформы, накіраваныя на стабілізацыю й узбагачэньне эканомікі.
Мешка І харакырызуецца як спраўны палітык і таленавіты правадыр, які наладзіў дыпляматычныя сувязі спачатку з чэхамі, а ў наступным з швэдамі й немцамі. Мешка памёр 25 траўня 992 году. Верагодна, быў пахаваны ў познанскім касьцёле. У рэальнасьці прах першага ўладара Польшчы нідзе ня знойдзены, таксама невядома месца сьмерці.
Сям’я
рэдагавацьДа шлюбу з Дубраўкай Мешка меў 7 жонак, але цяпер невядома, ці былі ад іх дзеці. Ад шлюбу з Дубраўкай меў сына Балеслава й дачку Сьвятаславу. Ад сваёй другой жонкі меў трох сыноў: Мешка, Ламбэрта й Сьвятаполка. Нашчадкам стальца стаў старэйшы з сыноў — Балеслаў.
Крыніцы
рэдагавацьПапярэднік Земамысл |
Князь польскі 960—992 |
Наступнік Балеслаў I Храбры |