СС

вайскова-палітычная арганізацыя Нямеччыны

СС (па-нямецку: Schutzstaffeln, die SS — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Нямеччыне 1930—1940-х гг.

Ахоўныя атрады
ваенізаваная арганізацыя, швадрон, вайсковая арганізацыйная структура
Дата заснаваньня / стварэньня4 красавіка 1925 Рэдагаваць
Назва арыгінальнай мовайSS Рэдагаваць
Значная асобаГайнрых Гімлер, Райнгард Гейдрых, Ёзэф Мэнгеле, Рудальф Гес Рэдагаваць
Сфэра дзейнасьціпалітычныя рэпрэсіі, генацыд, вайна, уціск, антыпаўстанцкі супраціў Рэдагаваць
БітваДругая сусьветная вайна Рэдагаваць
Старшынярайхсфюрэр СС Рэдагаваць
КіраўнікJulius Schreck, Joseph Berchtold, Erhard Heiden, Гайнрых Гімлер, Karl Hanke Рэдагаваць
Друкаваны органDas Schwarze Korps Рэдагаваць
ДэвізMeine Ehre heißt Treue Рэдагаваць
Тэкст дэвізуMeine Ehre heißt Treue Рэдагаваць
КраінаВаймарская рэспубліка, Нацысцкая Нямеччына Рэдагаваць
Палітычная ідэалёгіянацыянал-сацыялізм Рэдагаваць
УласьнікOstindustrie Рэдагаваць
Месца штаб-кватэрыБэрлін, Мюнхэн Рэдагаваць
ЗамяніўQ96680094, Stoßtrupp Adolf Hitler Рэдагаваць
Дата спыненьня існаваньня8 траўня 1945, 10 кастрычніка 1945 Рэдагаваць

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы Адольфа Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 году СС былі выдзеленыя з штурмавых атрадаў (СА) як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і райхсфюрэру СС Гайнрыху Гімлеру. У сьнежні 1939 колькасьць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). Зь сьнежня 1934 пачалося стварэньне частак узмацненьня СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменьне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасьць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933—1945 ў падпарадкаваньні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лягеры і лягеры сьмерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і зьнішчэньня людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананьнях і дзяржаўнай прыналежнасьці як у Нямеччыне, так і ў акупаваных ёю краінах.

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Нюрнбэрскі трыбунал прызнаў вялікую групу сябраў СС злачынцамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць