Францішак Яноўх
Франці́шак Яноўх (па-чэску: František Janouch, *22 верасьня 1931, Ліса над Лабэм, Чэхія) — чэскі і швэдзкі ядзерны фізык, аўтар папулярных навуковых твораў. Доктар прыродных навук, кандыдат навук, доктар і прафэсар двух украінскіх унівэрсытэтаў[10]. Заснавальнік і старшыня Фундацыі Хартыі-77(cs).
Францішак Яноўх | |
Дата нараджэньня | 22 верасьня 1931[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2024[6][7] (92 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, фізык, ядзерны фізык, публіцыст, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | ядзерная фізыка[1], публіцыстыка[1], дыпляматыя[1], dissent[d][1] і самвыдат[d][1] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 2012 |
Сябра ў | Help and Action[d][9] |
Дзеці | Katerina Janouch[d] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЯшчэ падчас навучаньня ў сярэдняй школе ўступіў у 1948 року ў КПЧ.
Вышэйшую адукацыю атрымліваў у СССР, скончыў фізычны факультэт Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Пасьля навучаўся ў асьпірантуры, абараніў кандыдацкую дысэртацыю ва ўнівэрсытэце імя Ламаносава ў Маскве.
Вярнуўшыся ў Чэхаславаччыну, быў загадчыкам аддзяленьня тэарэтычнай ядзернай фізыкі Інстытуту ядзернай фізыкі ў Ржэжы, старшынём тамтэйшай арганізацыі КПЧ і дацэнтам матэматычна-фізычнага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе. Быў адным з заснавальнікам Эўрапейскага фізычнага таварыства і намесьнікам яго выканаўчага сакратара.
У 1970 року па палітычных матывах быў звольнены з працы, і яму было забаронена выкладаць у Карлавым унівэрсытэце. Пасьля шматлікіх міжнародных пратэстаў атрымаў у 1974 дазвол на выезд за мяжу. Працаваў сьпярша ў інстытуце Нільса Бора ў Капэнгагене, пасьля прыняў прапанову Швэдзкай каралеўскай акадэміі навук стаць яе гасьцюючым прафэсарам. Па сканчэньні прафэсуры швэдзкія ўлады прапанавалі яму месца навуковага супрацоўніка ў Стакгольме. Чытаў лекцыі ў дзясятках унівэрсытэтах краінаў Эўропы, ЗША і Азіі; у 1985 стаў прафэсарам і сябрам рады навуковых радаў, а таксама пачаў выкладаць ва ўнівэрсытэце Гётэ ў Франкфурце.
У 1975 року быў пазбаўлены чэскага грамадзянства, ад 1979 року грамадзянін Швэцыі, у 1990 чэскае грамадзянства яму вернутае.
У 1978 у Стакгольме стаў адным з сузаснавальнікаў Фундацыі Хартыі-77, якую ўзначальвае да цяперашняга часу.
У 1992 быў паслом Чэхаславаччыны і кіраўніком чэскай дэлегацыі на Хэльсынскай канфэрэнцыі. У 1996—2000 прадстаўляў Эўрапейскі Зьвяз у Кіеве як эўрапейскі намесьнік кіраўніка праекту «Цэнтар навукі і тэхналёгіяў ва Ўкраіне».
У цяперашні час зьяўляецца старшынём Фундацыі Хартыі-77, абраным сябрам сойму Акадэміі навук Чэхіі, сябрам навуковых радаў шэрагу інстытуцыяў. Выступае на публіцы, камэнтуе і публікуе, між іншага і папулярныя навуковыя артыкулы ў часопісе «Vesmír» (бел. Сусьвет). Апублікаваў каля сотні навуковых працаў і некалькі сотняў навукова-папулярных і палемічных артыкулаў. Аўтар, суаўтар ці рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг, апублікаваных у розных краінах.
Дачка Кацярына (*1964) — швэдзкая пісьменьніца, журналістка, жыве ў Стакгольме.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ František Janouch // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Рэгіянальная база зьвестак Цэнтральначэскай навуковай бібліятэкі ў Кладне
- ^ https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/frantisek-janouch-umrti-nadace-charty-77-cesko-svedsko-stockholm.A240112_112247_domaci_ihal (чэс.) — 2024.
- ^ https://www.kontobariery.cz/O-nas/Aktuality/Zemrel-Frantisek-Janouch,-zakladatel-Nadace-Charty (чэс.) — 2024.
- ^ https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/frantisek-janouch-umrti-nadace-charty-77-cesko-svedsko-stockholm.A240112_112247_domaci_ihal
- ^ COURAGE Registry (анг.)
- ^ krátký životopis na Janouchově blogu na blog.aktualne.centrum.cz
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Жыцьцяпіс (швэд.) на бачыне Імігранцкага інстытуту
- Блог Францішка Яноўха (чэс.) на Aktuálně.cz