Майкл Фарадэй
Майкл Фарадэй (па-ангельску: Michael Faraday, 22 верасьня 1791 — 25 жніўня 1867) — ангельскі хімік і фізык (ці «прыродазнаўца» згодна з тагачаснай тэрміналёгіяй), які ўнёс значны ўнёсак ў вывучэньні электрамагнэтызма. Чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства.
Майкл Фарадэй | |
Michael Faraday | |
![]() Партрэт Майкла Фарадэя працы Томаса Філіпса | |
Дата нараджэньня | 22 верасьня 1791[1][2][3][4][5][6][7][7][8][9][10][11][12][13][14][15][13] |
---|---|
Месца нараджэньня | Ньюінгтан Батс, Сурэй, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 25 жніўня 1867[1][2][3][4][5][6][7][7][8][9][10][11][12][13][14][15][13][13] (75 гадоў) |
Месца сьмерці | Гэмптан Корт, Сурэй, Ангельшчына |
Месца пахаваньня | Гайгейцкія могілкі[16] |
Грамадзянства | Вялікабрытанія[d] Вялікабрытанія |
Занятак | фізык, хімік і вынаходнік |
Навуковая сфэра | Хімія, Фізыка, Электрахімія, |
Месца працы | Каралеўскі інстытут |
Вядомы як | адкрывальнік закону электрамагнітнай індукцыі, яго імем названа адзінка электрычнага зараду й электрычнай ёмістасьці ў сыстэме СІ. |
Вучні | Чарльз Джозэф Гульмандэль |
Бацька | Джэймс Фарадэй[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Раньнія гадыРэдагаваць
Нарадзіўся Майкл 22 верасьня 1791 года ў Ньюінгтан Батсу[17](цяпер Вялікі Лёндан). Яго бацька быў незаможным ковалем з лёнданскага прыгараду. Ковалем быў таксама й старэйшы брат Робэрт, які ўсяляк заахвочваў імкненьне Майкла да ведаў і й матэрыяльна яму дапамагаў. Маці Фарадэя, была працавітай і мудрай жанчынай, але й непісьменнай, дажыла да тых часоў, калі Майкл дабіўся посьпехаў і прызнаньня, і па праву ганарылася сынам. Сьціплыя даходы сям’і не далі магчымасьці Майклу скончыць сярэднюю школу, таму хлапец з трынаццаці гадоў пайшоў працаваць разносчыкам газэтаў і часопісаў, а на наступны год пайшоў працаваць у кніжную краму, дзе вычыўся пераплётнаму рамяству. Сем гадоў працы ў майстэрні на вуліцы Блэндфард сталі для юнака й часамі напружанай самаадукацыі. Увесь гэты час Фарадэй упарта вучыўся — ён з захапленьнем чытаў усе пераплятаймыя ім навуковыя працы па фізыцы й хіміі, а таксама артыкулы з «Брытанскай энцыкляпэдыі», паўтараючы в хатняй самаробнай лябараторыі экспэрымэнты, што былі апісаны ў кнігах. Важным этапам жыцьця Фарадэя сталі заняткі ў Гарадзкім філязофскім таварыстве, дзе Макйл увечары слухаў навукова-папулярныя лекцыі па фізыцы й астраноміі й удзельнічаў у дыспутох. Грошы на лекцыі ён атрымліваў ад брата. Падчас наведваньня лекцыяў у Майкла зьявілася новыя знаёмыя, якім ён пісаў шмат лістоў, каб адпрацаваць ясны й ляканічны стыль пісаньня; ён таксама імкнуўся авалодаць прыёмамі аратарскага майстэрства.
Пачатак працы ў Каралеўскім інстытуцеРэдагаваць
Зьвярнуўшы ўвагу да цягі юнака да навукі, у 1812 годзе адзін з наведвальнікаў пераплётнай майстэрні, чалец Лёнданскага каралеўскага таварыства, падараваў яму квіток на цыкл лекцыяў знакамітага фізыка й хіміка, вынаходніка шматлікіх хімічных элемэнтаў Гэмфры Дэві ў Каралеўскім інстытуце.[18] Майкл не толькі зь цікавасьцю выслухаў, але й падрабязна запісаў і пераплёў чатыры лекцыі, якія даслаў разам з лістом прафэсару Дэві з просьбай уладкаваць яго на працу ў Каралеўскі інстытут. Гэты «сьмелы й наіўны крок», па словах Фарадэя, паўплываў на ўсё яго жыцьцё. Прафэсар быў зьдзіўлены шырокімі ведамі юнака, але на той момант свабодных месцаў у інстытуце не было, і просьба Фарадэя была зьдзейсьнена толькі празь некалькі месяцаў. У 1813 годзе Дэві, пасьля нядоўгіх ваганьняў, запрасіў Фарадэя на апусьцелае месца лябаранта ў хімічнай лябараторыі Каралеўскага інстытута, дзе Майкл працаваў напрацягу наступных гадоў. Напачатку гэтай дзейнасьці ён разам з прафэсарам і ягонай жонкай зьдзейсьнілі падарожжа па навуковым цэнтрам Эўропы з 1813 па 1815 гады. Падарожжа мела для Фарадэя вялікае значэньне, бо ён разам з Дэві наведаў шэраг лябараторыяў, дзе пазнаёміўся з выбітнымі навукоўцамі таго часу, як то Ампэр, Шэўрэль, Гей-Люсак і Вольта, якія ў сваю чаргу зьвярнулі ўвагу на выдатныя здольнасьці маладога ангельца.
Першыя самастойныя дасьледаваньніРэдагаваць
Пасьля вяртаньня ў 1815 годзе ў Каралеўскі інстытут Фарадэй узяўся за інтэнсіўную працу, у якой ўсё большае месца пачалі занімаць самастойныя навуковыя дасьледаваньні. У 1816 годзе Майкл пачаў чытаць публічны курс лекцыяў па фізыцы й хіміі ў Таварыстве для самаадукацыі. У гэтым жа годзе зьяўляецца ягоная першая надрукаваная праца. У 1820 годзе Фарадэй правёў некалькі досьледаў па выплаўцы сталі, якая ўтрымоўвала нікель. Гэтая праца стала вынаходніцтвам неіржавеючай сталі, якая на той час не зацікавіла мэталюргаў. У 1821 годзе ў жыцьці Фарадэя адбыліся некалькі важных падзеяў. Па-першае, ён атрымаў месца наглядчыка будынка й лябараторыяў Каралеўскага інстытута (тэхнічны наглядчык). Па-другое, Майкл апублікаваў дзьве значныя навуковыя працы аб вярчэньні тока вакол магніта й магніта вакол тока й аб зжыжэньні хлёру. І па-трэцяе, у том жа годзе ён ажаніўся, і як паказала жыцьцё, гэты шлюб быў шчасьлівы для абодвух.
У пэрыяд да 1821 году Фарадэй апублікаваў каля сарака навуковых працаў, галоўным чынам па хіміі. У 1824 годзе яму першаму ўдалося атрымаць хлёр ў вадкім стане, а ў 1825 годзе ён упершыню сынтэзаваў гексахлёран — рэчыва, на базе якога ў XX стагодзьдзі вырабляліся розныя інсэктыцыды.
Паступова ягоныя экспэрымэнтальныя дасьледаваньні ўсё болей пераключаліся на вобласьць электрамагнэтызму. Пасьля вынаходніцтва ў 1820 годзе Эрстэдам магнітнага дзеяньня электрычнага току Фарадэя захапіла праблема сувязі паміж электрычнасьцю й магнэтызмам. У 1822 годзе ў ягоным лябараторным дзёньніку зьявіўся запіс: «Ператварыць магнэтызм у электрычнасьць». У 1831 годзе Фарадэй экспэрымэнтальна вынайшаў зьяву электрамагнітнай індукцыі — узьнікненьне электрычнага тока ў правадніку, які рухаецца ў магнітным полі. Фарадэй таксама даў матэматычнае апісаньне гэтай зьявы. На наступны год Майкл вынайшаў так званую «Клетку Фарадэя», а таксама электрахімічныя законы, якія складваюць аснову новаму разьдзелу навукі — электрахіміі, які мае на сёньняшні час вялікую колькасьць тэхналягічных прымяненьняў.
Апошнія гадыРэдагаваць
У чэрвені 1832 году Оксфардзкі ўнівэрсытэт дараваў Фарадэю ганаровае званьне Доктара грамадзянскіх правоў. Напряцягу свайго жыцьця Фарадэй адхіліў прапанову перайсьці ў рыцарства й двойчы адмовіўся ад пасады прэзыдэнта Каралеўскага таварыства. Але ў 1838 годзе ён стаў чальцом Швэдзкай каралеўскай Акадэміі навук, а ў 1844 годзе — францускай Акадэміі навук.[19] У 1848 годзе за вялікія паслугі ў галіне навукі Фарадэй атрымаў у маёмасьць палац Гэмптан Корт, куды навукоўца пераехаў у 1858 годзе.[20] Там жа ён і сканаў 25 жніўня 1867 года.
ЛітаратураРэдагаваць
- Faraday, Michael (1827). Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry. John Murray. 2nd ed. 1830, 3rd ed. 1842
- Faraday, Michael (1839, 1844). Experimental Researches in Electricity, vols. i. and ii. Richard and John Edward Taylor.; vol. iii. Richard Taylor and William Francis, 1855
- Faraday, Michael (1859). Experimental Researches in Chemistry and Physics. Taylor and Francis.
- Faraday, Michael (1861). W. Crookes. ed. A Course of Six Lectures on the Chemical History of a Candle. Griffin, Bohn & Co.
- Faraday, Michael (1873). W. Crookes. ed. On the Various Forces in Nature. Chatto and Windus.
- Faraday, Michael (1932—1936). T. Martin. ed. Diary. — published in eight volumes; see also the 2009 publication of Faraday’s diary
- Faraday, Michael (1991). B. Bowers and L. Symons. ed. Curiosity Perfectly Satisfyed: Faraday’s Travels in Europe 1813—1815. Institution of Electrical Engineers.
- Faraday, Michael (1991). F. A. J. L. James. ed. The Correspondence of Michael Faraday. 1. INSPEC, Inc. — volume 2, 1993; volume 3, 1996; volume 4, 1999
- Faraday, Michael (2008). Alice Jenkins. ed. Michael Faraday’s Mental Exercises: An Artisan Essay Circle in Regency London. Liverpool, UK: Liverpool University Press.
- Course of six lectures on the various forces of matter, and their relations to each other London ; Glasgow : R. Griffin, 1860.
- The liquefaction of gases Edinburgh: W. F. Clay, 1896.
- The letters of Faraday and Schoenbein 1836—1862. With notes, comments and references to contemporary letters London: Williams & Norgate 1899.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118531921 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Michael Faraday — 2009.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
- ^ а б в г Find a Grave — 1995.
- ^ а б Парыская мэдычная акадэмія — 1820.
- ^ а б KNAW Past Members
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в г д Турынская акадэмія навук — 1757.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Frank A. J. L. James, ‘Faraday, Michael (1791—1867)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, Sept 2004; Jan 2008
- ^ Майкл Фарадэй — артыкул з энцыкляпэдыі «Кругасьвет»
- ^ Gladstone, John Hall (1872). Michael Faraday. London: Macmillan and Company. p. 53.
- ^ Twickenham Museum on Faraday and Faraday House
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Біяграфія на старонцы Кааралеўскага інстытута Вялікабрытаніі (анг.)
- Фарадэй як вынаходчык. Project Gutenberg (анг.)
- Хрысьціянская характарыстыка Фарадэя (анг.)
- Майкл Фарадэй на банкнотах Вялікабрытаніі (анг.)
- Жыцьцё й вынаходніцтвы Майкла Фарадэя Дж. A. Краўтэр, Лёндан: Society for Promoting Christian Knowledge, 1920 (анг.)