Палтаўская вобласьць
Палта́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Полтавська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Палтава.
Палтаўская вобласьць | |
Полтавська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Левабярэжная Ўкраіна |
Адміністрацыйны цэнтар | Палтава |
Улучае | 19 раёнаў |
Найбольшы горад | Палтава |
Іншыя буйныя гарады | Гарышнія Плаўні, Крамянчук Лубны, Міргарад |
Дата ўтварэньня | 22 верасьня 1937 року |
Губэрнатар | Валеры Галаўко |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,554 млн (3,31%, 11-е месца) |
Шчыльнасьць | 54,09 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 75% расейцы — 20% беларусы — 0,4% армяне — 0,2% малдаване — 0,2% жыды — 0,1% іншыя — 0,5% |
Плошча | 28,748 тыс. км² (4,76%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-53 |
Тэлефонны код | +38 053 |
Паштовыя індэксы | 36xxx, 37xxx, 38xxx, 39xxx |
Інтэрнэт-дамэн | poltava.ua; pl.ua |
Код аўтам. нумароў | BI |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.
На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай ды Сумской, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай ды Кіраваградзкай, на захадзе з Кіеўскай ды Чаркаскай абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захаду на ўсход 245 км.
Клімат
рэдагавацьВобласьць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.
Рэльеф
рэдагавацьБольшая частка вобласьці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.
Водныя аб'екты
рэдагавацьПа тэрыторыі вобласьці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псэл, Ворскла, Ворэль. На поўдні ды паўднёвым захадзе вобласьць амываюць воды Крамянчуцкага ды Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.
Гісторыя
рэдагавацьВобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 25 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 21 мястэчка, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.