Дзень без аўтамабіля

Дзень без аўтамабіля (па-ангельску: Car Free Day), таксама Сусьветны дзень без аўтамабіля (па-ангельску: World Car Free Day) — міжнародная экалягічная кампанія, якая праводзіцца штогод 22 верасьня.

Апісаньне

рэдагаваць
 
Мапа краінаў, якія ўдзельнічаюць у падзеях Эўрапейскага тыдня мабільнасьці і Дня без аўтамабіля

Падчас кампаніі цэнтры многіх местаў замыкаюцца для аўтамабільнага руху. Ідэя гэтага дня паўстала ў 1998 годзе ў Францыі. Мэтай кампаніі зьяўляецца кшталтаваньне праэкалягічнай мадэлі паводзінаў, распаўсюд інфармацыі аб нэгатыўных наступствах ужываньня аўтамабіля, перакананьне эўрапейцаў да альтэрнатыўных сродкаў транспарту, прамоцыя публічнага транспарту і дэманстрацыя, што жыцьцё ў месьце без аўтамабіля ёсьць ня толькі магчымае, але таксама значна прыемнейшае. Кампанія датычыць таксама зьмяньшэньня шуму і забруджваньня паветра, праз што ўплывае на паляпшэньне якасьці жыцьця ў месьце.

У Эўропе і сьвеце

рэдагаваць

У Польшчы Дзень без аўтамабіля праводзіцца ад 2002 року, пад патранатам Міністэрства навакольнага асяродзьдзя. У 2008 да кампаніі далучыліся 84 польскія месты. У гэты дзень ня трэба набываць білет у любым відзе публічнага транспарту, чаму папярэднічае інфармацыйная прапаганда пакінуць у гэты дзень аўтамабіль і скарыстацца грамадзкім транспартам.

Глядзіце таксама

рэдагаваць