15 траўня
дата
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2023 год Усе дні |
15 тра́ўня — 135-ы дзень году (136-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 230 дзён.
Падзеі Рэдагаваць
- 1811 — незалежнасьць Парагваю ад Гішпаніі
- 1836 — брытанскі астраном Фрэнсіс Бэйлі адкрыў «пэрлы Бэйлі»
- 1905 — Янка Купала дэбютаваў у друку зь вершам «Мужык»
- 1921 — у Войску Польскім ліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская Вайсковая Камісія
- 1928 — на экранах упершыню зьявіўся мультыплікацыйны герой Мікі Маўс
- 1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны
- 1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускае культуры
- 1990 — продаж работы Вінцэнта ван Гога «Партрэт доктара Гашэ» за $82,5 мільёны
- 1997 — абраньне Лукашэнкі старшынём Алімпійскага камітэту Беларусі (з 117 сяброў супраць быў толькі міжнародны шахавы гросмайстар Віктар Купрэйчык)
Нараджэньні Рэдагаваць
- 1845 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру
- 1859 — П’ер Кюры, францускі фізык
- 1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзяяч, рэжысэр, драматург
- 1911 — Уладзімер Шыманец, беларускі грамадзкі дзеяч у Францы
- 1912 — Анатоль Іверс, беларускі паэт
- 1914 — Тэнцынг Норгэй, нэпальскі альпініст
- 1915 — Зьміцер Палітыка, беларускі пэдагог
- 1924 — Уладзімер Ярмак, Герой Савецкага Саюзу, стралок, лейтэнант
- 1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца
- 1930:
- Генадзь Банкевіч, сузаснавальнік Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў
- Алена Міхалюк, беларускі грамадзкі дзеяч у Вялікабрытаніі
- 1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец
- 1947 — Алесь Родзін, беларускі мастак-авангардыст
- 1954 — Натальля Чорнагалова, берасьцейская мастачка
- 1957 — Хуан-Хасэ Ібарэчэ, гішпанскі палітык
- 1975 — Алесь Міхалевіч, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году
- 1995 — Ксенія Сітнік, прадстаўніца ад Беларусі і пераможца на конкурсе песень на конкурсе «Дзіцячае Эўрабачаньне-2005»
Сьмерці Рэдагаваць
- 1639 — Павал Пётра Трызна дзяржаўны дзеяч ВКЛ
- 1762 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мецэнат
- 1878 — Эдвард Ян Ромэр, грамадзкі дзяяч, літаратар, перакладчык і мастак
- 1886 — Эмілі Дыкінсан, амэрыканская паэтка
- 1935 — Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве
- 1980 — Ян Кёрціс, вакаліст і аўтар тэкстаў брытанскага гурта Joy Division
Сьвяты Рэдагаваць
- Дзень Незалежнасьці Парагваю
- Міжнародны дзень сям’і
- Сьвяты Ізыдар Хлебароб, гішпанскі каталіцкі сьвяты
- Украіна — Дзень сям’і
15 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў