Эрнан Фігерэда
Эрна́н Фігерэ́да Алё́нса (па-гішпанску: Hernán Figueredo Alonzo; нарадзіўся 15 траўня 1985 году, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Дурасна». Гулец валодае добрымі тэхнічнымі паказчыкамі.
Эрнан Фігерэда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 траўня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дурасна | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2008 2008 2009—2012 2012—2015 2015—2016 2016—2018 2018—2023 2023—2024 2024— |
Бэльля Віста → Вільля Эспаньёля (арэнда) Лівэрпул Мантэвідэо Дынама Менск Дэпортэс Таліма Торке Лівэрпул Мантэвідэо Дэфэнсор Спортынг Дурасна |
41 (7) 13 (4) 74 (9) 76 (18) 14 (0) 35 (7) 164 (13) 10 (1) 0 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьЭрнан да 2012 году выступаў за ўругвайскія клюбы з Мантэвідэо «Бэльля Віста» й «Лівэрпул», выступаючы за апошні зь якіх, скасаваў кантракт з-за невыкананьня клюбам умоваў дамовы[4]. У сэзоне 2012 году перайшоў у склад «Дынама» (Менск), стаўшы, такім чынам, разам з Данілам Кокарам Дыясам першым уругвайцам у беларускім футбольным першынстве[4]. Першы гол за менскі клюб забіў 1 ліпеня 2012 году ў выязным матчы супраць дзейнага чэмпіёну клюбу БАТЭ, зрабіўшы лік 3:1 на карысьць менчукоў. Паводле вынікаў сэзону 2012 году Эрнан стаў адным з найлепшых легіянэраў беларускага першынства[5].
Новы 2013 сэзон гулец распачаў з новым надпісам на футболцы, калі мінулы сэзон на кашулі гульца значылася «Фігерэда», з новага сэзону надпіс быў заменены на «Алёнса». У новай кашулі пачаліся новыя посьпехі, у паўфінальным матчы на Кубак Беларусі 3 красавіка 2013 году Эрнан зьдзейсьніў дубль, двойчы забіўшы мяч у браму клюбу СКВІЧ. Праз чатыры дні 7 красавіка дублем Эрнан адзначыўся ў матчы чэмпіянату Беларусі супраць клюбу «Менск», які скончыўся перамогай «бела-блакітных» зь лікам 3:0.
Сэзон 2014 год Энан пачаў трывалым гульцом асноўнага складу клюбу, але ўжо ня здолеў дзейнічаць гэтак паспяхова, як у папярэднім сэзоне. У выніку ў сярэдзіне году быў выцесьнены са кладу Чыгозэ Удожы і стаў выходзіць толькі на замену. Увосень 2014 году, дзякуючы траўме Удожы, вярнуўся ў асноўны склад. Аднак, ужо напрыканцы лістападу пакінуў «Дынама» паводле ўзаемнага пагадненьня бакоў[6]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з калюмбійскім клюбам «Дэпортэс Таліма»[7].
Дасягненьні
рэдагаваць«Дынама»:
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Супэркубка Ўругваю: 2020
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Hernán Figueredo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в HERNAN FIGUEREDO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Hernán Figueredo // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б Эрнан Фигередо: ««Динамо» впечатлило меня своими организацией, инфраструктурой, богатыми традициями». sportpanorama.by
- ^ Лучшие легионеры 2012 года: Коломыц, Войцеховски, Фигередо. Football.by
- ^ Фигередо покинул минское «Динамо». Tribuna.com
- ^ Эрнан Фигередо продолжит карьеру в колумбийском клубе «Депортес Толима». Football.by