Цзян Фанлян

першая лэдзі Тайваню

Цзян Фанля́н (па-кітайску: 蔣方良; піньін: Jiǎng Fāngliáng; у дзяцінстве Фаіна Іпацьеўна Вахрава (Вахірэвіч); 15 траўня 1916, Ворша, Расейская імпэрыя — 15 сьнежня 2004, Тайбэй, Рэспубліка Кітай) — першая лэдзі Рэспублікі Кітай (Тайвань) у 19781988, жонка прэзыдэнта Цзян Цзынґо.

Цзян Фанлян
Цзян Цзынго і Цзян Фанлян, Ганьчжоў
Імя пры нараджэньні Фаіна Вахірэвіч
Род дзейнасьці Першая лэдзі Кітайскай рэспублікі
хатняя гаспадыня
Дата нараджэньня 15 траўня 1916
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі пад Воршаю
Дата сьмерці 15 сьнежня 2004
Месца сьмерці Сьцяг Тайваня Тайпэй
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Грамадзянства Рэспубліка Кітай
Занятак палітык
Муж Цзян Цзынго
Дзеці

Раньняе жыцьцё

рэдагаваць

Паходзіць зь сям’і беларусаў, якія ў часе Першае сусьветнае вайны эмігравалі ў Екацерынбург (паводле іншых зьвестак, нарадзілася пад Воршаю Магілёўскай губэрні[1]). Рана асірацеўшы, выхоўвалася сваёй старэйшай сястрой Ганнай.

У 16-цігадовым узросьце, працуючы на заводзе Ўралмаш, пазнаёмілася з Цзянам Цзынґо. Цзян у той час знаходзіўся ў ссылцы на працы ў Сыбіры пасьля таго, як ягоны бацька Чан Кайшы пачаў рэпрэсіі супраць левых у Гаміньдане. Фаіна з Цзянам пабраліся шлюбам 15 сакавіка 1935. У сьнежні 1935 у пары нарадзіўся сын Эрык, больш вядомы як Цзян Сяавэнь. Апроч яго былі яшчэ два сыны, Цзян Сяау і Цзян Сяаюн, і дачка, Цзян Сяачжан.

У 1937 Цзяну было дазволена вярнуцца ў Кітай. На загад сьвёкра адбылася другая вясельная цырымонія згодна з кітайскімі абрадамі. Фаіна атрымала кітайскае імя Цзян Фанлян (ад «фан» — правільная, сумленная і «лян» — дабрачынная).

Цзян Фанлян амаль не зьяўлялася на публіцы нават пасьля таго, як Цзян Цзынго стаў прзыдэнтам. Пра ейнае жыцьцё мала паведамлялася. За 50 апошніх гадоў свайго жыцьця яна толькі тройчы пакінула межы Тайваня, і тое, каб наведаць сваіх дзяцей. У 1992 да яе прыяжджала дэлегацыя, з мэрам Менску ўлучна. Гэта быў першы й апошні ейны кантакт з сваёй радзімай.

Цзян Фанлян перажыла мужа і трох сваіх дзяцей, апроч дачкі Цзяо Сяочжан. Памерла яна ў 88-гадовым узросьце (90-гадовым паводле ўсходнеазіяцкага падліку) ад інфаркту міякарда ў Тайпэйскім вэтэранскім агульным шпіталі. На пахавальнай цырымоніі 27 сьнежня 2004 прысутнічала найвышэйшае кіраўніцтва краіны й партыі Гаміньдан[2]. Труна была пакрытая дзяржаўным сьцягам, а пасьля спаленая разам зь целам Цзян Фанлян.

Папярэднік
Лю Чы-чунь
Першая лэдзі Кітайскай рэспублікі
1978—1988
Наступнік
Цзень Вэнь-хуй