Супрэматызм

мастацкі напрамак XX стагодзьдзя

Супрэматызм (ад па-лацінску: supremus — найвышэйшы) — умоўная назва напрамку ў мастацтве абстракцыянізму, уведзеная ў 1913 годзе Казімерам Малевічам.

Казімер Малевіч, Супрэматызм. 1915—1916. Краснадарскі краявы мастацкі музэй імя Ф. А. Каваленка

Супрэматызм выяўляўся ў камбінацыях рознакаляровых роўніцаў прасьцейшых гемэтрычных нарысаў (у геамэтрычных формах прамой лініі, квадрата, круга і простакутніка). Спалучэньне рознакаляровых і рознавялікіх геамэтрычных фігураў утварае прасякнутыя нутраным рухам ураўнаважаныя асымэтрычныя супрэматычныя кампазыцыі.

На пачатковым этапе гэты тэрмін, які ўзыходзіў да лацінскага кораня «suprem», азначаў дамінаваньне, перавагу колеру над усімі астатнімі ўласьцівасьцямі жывапісу. У беспрадметных палотнах фарба, па думку К. Малевіча, была ўпершыню вызваленая ад дапаможнай ролі, ад служэньня іншым мэтам, — супрэматычныя карціны сталі першым крокам «чыстай творчасьці», гэта значыць акту, які раўнаваў творчую сілу чалавека і Прыроды (Бога).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.[1]
  • Шишанов В. «Витебские будетляне» (к вопросу об освещении театральных опытов Уновиса в витебской периодической печати) / В. Шишанов // Малевич. Классический авангард. Витебск — 12: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2010. — С.57-63.[2]