Мультыплікацыя
Анімацыя (ад лац. multiplicatio — памнажэньне, павялічэньне, узрастаньне, размнажэньне) — від кінамастацтва, творы якога ствараюцца шляхам здыманьня пасьлядоўных рухаў намаляваных (графічная мультыплікацыя) або аб’ёмных (аб’ёмная мультыплікацыя) аб’ектаў. Гэтыя творы называюць анімацыйнымі або мультыплікацыйнымі фільмамі (мультфільмамі). Анімацыя можа быць захавана або запісана, як на аналягавыя носьбіты, як то кінеограф, кінастужка, і на лічбавыя носьбіты, у тым ліку фарматы, як то аніміраваны GIF, флэш-анімацыя або лічбавае відэа. Дзеля прагляду анімацыі можа выкарыстоўвацца лічбавая камэра, кампутар або праектар. Першыя намаляваныя фільмы былі выдадзеныя ў 1908 годзе ў Францыі, аб’ёмны — у 1911 ў Расеі.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя мультыплікацыі пачалася задоўга да разьвіцьця кінэматографу. Людзі, верагодна, спрабавалі адлюстроўваць рух праз малюнкі яшчэ за часам палеаліту. Тэатар ценяў і чароўны ліхтарык прапаноўваў папулярныя пастаноўкі з рухомымі малюнкамі ці лялькамі праз ручную маніпуляцыю і / або з даданьнем некаторай нязначнай колькасьці мэханікі.
На тэрыторыі сучаснага Ірану быў знойдзены керамічны кубак, якому налічваецца больш за 5 тысячаў гадоў. На ім разьмешчаны пяць пасьлядоўных малюнкаў, якія адлюстроўваюць розныя фазы ўскокваньня казла на дрэва[1][2]. Гэтая знаходка лічыцца адной з самых старажытных праяваў мультыплікацыі. У 1833 годзе фэнакістыскоп усталяваў страбаскапічны прынцып сучаснай анімацыі, якая таксама паслужыла базай для заатропу (1866 год), кінеографу (1868), праксынаскопу (1877) і, у рэшце рэшт, кінэматографу.
У канцы XIX стагодзьдзя францускі вынаходнік Эміль Рэйно стварыў сваю праекцыю праксынаскоп у сваім «Аптычным тэатры». Гэты апарат складаўся з празрыстых каляровых малюнкаў, зробленых ручным росьпісам, на доўгай пэрфараванай палосцы, сьціснутай паміж двума шпулькамі. Гэтая канструкцыя была запатэнтаваная ў сьнежні 1888 году. З 28 кастрычніка 1892 году па сакавік 1900 году Рэйно паставіў больш за 12,8 тысячаў спэктакляў, на якой прысутнічалі ў агульнай складанасьці больш за 500 тысячаў чалавек у музэі Грэвэн у Парыжы. Кожная зь ягоных сэрыяў анімацыйных фільмаў утрымоўвала ад 300 да 700 кадраў, а самі спэктаклі доўжыліся ад 10 да 15 хвілінаў. Звычайна ягоныя анімацыйныя спэктаклі суправаджаліся пад акампанэмэнт фартэпіяна ці песень, зь некаторым даданьнем дыялёгаў у жывым выкананьні, у той час як некаторыя гукавыя эфэкты былі сынхранізаваныя з электрамагнітам.
Калі кінэматограф набыў папулярнасьць некаторыя вытворцы аптычных цацак адаптавалі маленькія чароўныя ліхтарыкі ў цацачныя кінапраектары, якія трасьлявалі кароткія замалёўкі. Да 1902 году яны выраблялі шмат храмалітаграфічных мультыплікацыйных фільмаў, якія ствараліся, як правіла, шляхам замалёўкі кадру з жывымі акторамі ці дэкарацыямі.
Некаторыя раньнія кінэматаграфісты, як то Джэймз Ст’юарт Блэктан, Артур Мэльбурн-Купэр, Сэгунда дэ Шамон і Эдўін Портэр экспэрымэнтавалі з пакадравай анімацыяй каля 1899 году. За свой фільм «Прывідны гатэль» 1907 году Блэктан атрымаў вялікі посьпех, дадаўшы ў яго мультыплікацыю, што вельмі ўразіла гледачоў, бо фільм утрымліваў сцэны, дзе аб’екты, як відаць, рухаюцца самі па сабе. Такім чынам, ён натхніў іншых кінавытворцаў на выкарыстваньне такой тэхнікі ў сваіх працах.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Cohn, Neil (February 15, 2006). «The Visual Linguist: Burnt City animation VL». The Visual Linguist.
- ^ Ball, Ryan (March 12, 2008). «Oldest Animation Discovered In Iran». Animation Magazine.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Экспэрымэнтальныя тэхнікі анімацыі
- 12-хвілінавы фільм, які дэманструе 10 розных тэхнікі стварэньня анімаваных фільмаў